Мерапрыемствы да 100-годдзя Васіля Быкава пройдуць у Музеі-дачы пісьменніка ў Ждановічах
З 19 па 22 чэрвеня, у межах штогадовай акцыі «Быкаўскія дні» і да 100-годдзя пісьменніка, на тэрыторыі філіяла Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры «Музей-дача Васіля Быкава» пройдзе святкаванне юбілейнай даты.
У першы дзень чакаюцца экскурсія, літаратурныя размовы з наведвальнікамі на падворку дачы і чаяванне.
У другі — экскурсія-лекцыя, прысвечаная пачатку творчага шляху і першым спробам пяра Васіля Быкава на прыкладзе апавяданняў і аповесцей 1950-х –1960-х гадоў.
У трэці дзень пройдзе літаратурна-мастацкі пленэр з удзелам наведвальнікаў музея: бліц-лекцыя па тэорыі літаратуры, літаратурныя гульні.
Уся праграма тут.
Адрас музея: Мінскі раён, аг. Ждановічы, вул. 6-я Дачная, 62.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: