28—31 траўня ў Варшаве на стадыёне PGE Narodowy пройдзе міжнародны кніжны кірмаш. У межах падзеі будзе працаваць беларускі стэнд «Salon Wolna Białoruś» (11/D5), дзе можна будзе набыць беларускія кнігі і выданні, звязаныя з Беларуссю.
Інстытут беларускай кнігі падзяліўся праграмай стэнда.
Содержание
28.05 (чацвер)
- 12.00 Старт продажаў: «Успаміны Францішка Міцкевіча» (RozUM)
- 13.00 «БНР 1918-1920. Ля вытокаў беларускай дзяржаўнасці», Дарота Міхалюк (Kamunikat)
- 14.00 Прэзентацыя з нагоды сямідзесяцігоддзя кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта: «Перыядычныя выданні беларускай эміграцыі: «Пагоня», «Сакавік», «Наперад!»; «Гутаркі з паэтамі на пачатак 21 ст» ; «Беларуская літаратура пасля 1986 г. Новы погляд»; «Беларусь вачыма моладзі: даследаванні па дэкаланізацыі», Андрэй Масквін
- 15.00 Прэзентацыя: «Лірыка», Наста Кудасава (Kamunikat)
- 16.00 Прэзентацыя: «Zabawa w Oswalda, Quest», Аляксандр Лукашук (Kamunikat)
29.05 (пятніца)
- 10. 00 Старт продажаў: «Справа Віктара Бабарыкі. Хроніка палітычнага пераследу ў фактах і дакументах», Сабіна Брыло (Sviedki)
- 11.00 Старт продажаў: «Linea Laretalis», Яна Гульцяева (Surma)
- 12.00 Старт продажаў, аўтограф-сесія: «Лексікон «Каласоў пад сярпом тваім», Аляксандр Фядута (Połackija Łabirynty)
- 12.00 Старт продажаў: «Там, дзе мяне няма», Галіна Войцік (Skaryna Press)
- 13.00 Аўтограф-сесія: перакладчык Міхал Карневіч (RozUM)
- 14.00 Прэзентацыя: «Беларускі снайпер», Лешэк Шарэпка (Kamunikat)
- 15.00 Аўтограф-сесія: Алесь Бяляцкі (Połackija Łabirynty)
- 16.00 Прэзентацыя: «Święte źródło», Уладзімір Някляеў (Centrum Kultury Białoruskiej w Białymstoku)
30.05 (субота)
- 10.00 Старт продажаў: «Атлант расправіў плечы», Айн Рэнд (Januškevič Publishing)
- 11.00 Старт продажаў: «Раз’юшанасьць і Любоў», Макс Шчур (RozUM)
- 12.00 Прэзентацыя: «Горад N.», Ігар Кулікоў (Januškevič)
- 12.00 Старт продажаў: «Spiritus flat ubi vult. Вершы 1945–1947», Ларыса Геніюш (Skaryna Press)
- 13.00 Прэзентацыя: «Іншыя Багі», Гаўард Філіпс Лаўкрафт (Gutenberg Publisher)
- 14.00 Аўтограф-сесія: Алена Пятровіч, аўтарка кнігі «Сіні дом» (Mianie Niama)
- 15.00 Прэзентацыя: сшытак заданняў «Першыя крокі па-беларуску», Ганна Плашчынская (Gutenberg)
- 16.00 Аўтограф-сесія: Антон Бяляеў, аўтар кнігі «Як я правёў гэтае лета» (RozUM)
31.05 (нядзеля)
- 13.00 Прэзентацыя: «Норадрэналін», Яўген Анашкін (Gutenberg)
- 14.00 Аўтограф-сесія: Віктар Бабарыка (Sviedki)
- 15.00 Прэзентацыя: «Імёны Свабоды. Частка 1», Уладзімір Арлоў (выд-ва Ул.Арлова)
- 16.00 Прэзентацыя: «Вячэра з чужым каханкам», Валянціна Аксак (Kamunikat)
Арганізатары звяртаюць увагу, што сёлета Варшаўскі міжнародны кніжны кірмаш, які традыцыйна праводзіўся ў «Палацы навукі і культуры» мяняе лакацыю: стэнд «Вольная Беларусь» (11/D5) будзе працаваць на стадыёне PGE Narodowy (al. Księcia Józefa Poniatowskiego 1, 03-901 Warszawa).
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
