Стала вядома, калі плануюць завяршыць рэканструкцыю Чырвонага касцёла

Культура
Чырвоны касцёл. Фота: katolik.life

Два месяцы таму было афіцыйна заяўлена аб хуткім пачатку будаўнічых работ у закрытым ужо больш за два з паловай гады Чырвоным касцёле ў Мінску.

Планавалася, што рамонтна-аднаўленчыя работы ў будынку храма пачнуцца пасля вывазу парафіяй сваёй маёмасці. Што было зроблена да канца сакавіка. Аднак у храме па-ранейшаму не вядуцца ніякія працы.

Выданне Katolik.life паведаміла, што знайшлася дакументацыя, паводле якой маштабныя работы завершацца не раней за 2027 год. Толькі пасля гэтага можна чакаць адкрыцця касцёла.

У дзяржзакупцы аб’ект не называюць касцёлам, а «будынкамі № 13, № 15 па вул. Савецкай» (сам храм і плябанія, дом святара).

Праект прадугледжвае, у прыватнасці, рамонт даху, усталяванне шклянога казырка, вонкавых інжынерных сетак, аконных праёмаў, супрацьпажарных перагародак, пакрыцця падлог, комплекс сантэхнічных і электрамантажных работ, мерапрыемствы для стварэння безбар’ернага асяроддзя, новае маналітнае перакрыццё.

Што тычыцца электраправодкі, то «праектам прадугледжана абарона раздымнымі кажухамі існуючых кабельных ліній». Таксама плануецца рамонт сістэм ацяплення, водазабеспячэння, каналізацыі.

З мясцовага бюджэту Мінска на новую рэканструкцыю павінна быць выдзелена амаль 10 млн рублёў. Тэрмін работ – 20 месяцаў. Яны павінны пачацца ў чэрвені 2025 года і завяршыцца ў снежні 2026 года, а здача аб’екта ў эксплуатацыю запланавана на студзень 2027 года.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости