Сцэна са спектакля "Гусі-людзі-лебедзі". Фота: facebook/kupalaucy/
З 26 па 30 сакавіка ў Варшаве запланаваны «Тыдзень тэатра з Вольнымі Купалаўцамі» — паказ чатырох апошніх спектакляў тэатральнага калектыву.
На большасць спектакляў квіткі распрададзеныя, але Купалаўцы паведамілі, што паказы будуць дасяжныя на Youtube-канале «Вольных Купалаўцаў» з 26 па 30 сакавіка. Трансляцыя будзе адбывацца ў жывым эфіры (яна будзе бяспечная для гледачоў у зале).
Пачатак усіх трансляцый а 19-й па Варшаве.
Спектаклі ідуць на беларускай мове з польскімі субцітрамі.
Канал «Вольныя Купалаўцы» прызнаны экстрэмісцкім, таму не варта дзяліццаеся спасылкамі і данаціць з беларускіх картак.
Тыдзень тэатра і яго трансляцыі сталіся магчымымі дзякуючы Міністэрству культуры Польшчы і Мэрыі горада Варшава.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram