Спектаклі «Тыдня тэатра з Вольнымі Купалаўцамі» будуць дасяжныя для прагляду ў жывым эфіры

Культура
Сцэна са спектакля "Гусі-людзі-лебедзі". Фота: facebook/kupalaucy/

З 26 па 30 сакавіка ў Варшаве запланаваны «Тыдзень тэатра з Вольнымі Купалаўцамі» — паказ чатырох апошніх спектакляў тэатральнага калектыву.

На большасць спектакляў квіткі распрададзеныя, але Купалаўцы паведамілі, што паказы будуць дасяжныя на Youtube-канале «Вольных Купалаўцаў» з 26 па 30 сакавіка. Трансляцыя будзе адбывацца ў жывым эфіры (яна будзе бяспечная для гледачоў у зале).

Пачатак усіх трансляцый а 19-й па Варшаве.

  • 26 сакавіка. Монаспектакль «Moj hleb» Зоі Белахвосцік аб станаўленні Нацыянальнага тэатра імя Янкі Купалы з 1920 года. Рэжысёр: Аляксандр Гарцуеў.
  • 27-28 сакавіка. Спектакль-антыўтопія «Гусі-людзі-лебедзі», створаны паводле адной з частак вядомага рамана Альгерда Бахарэвіча «Сабакі Эўропы». Рэжысёр: Аляксандр Гарцуеў.
  • 29 сакавіка. Спектакль «Экстрэмісты» паводле п’есы Юлі Цімафеевай. Рэжысёр: Аляксандр Гарцуеў.
  • 30 сакавіка. Спектакль «Зэкамэрон» паводле апавяданняў Максіма Знака. Турэмны кватэрнік, карціны жыцця ў камеры СІЗА. Рэжысёр: Войцех Урбаньскі.

Спектаклі ідуць на беларускай мове з польскімі субцітрамі.

Канал «Вольныя Купалаўцы» прызнаны экстрэмісцкім, таму не варта дзяліццаеся спасылкамі і данаціць з беларускіх картак.

Тыдзень тэатра і яго трансляцыі сталіся магчымымі дзякуючы Міністэрству культуры Польшчы і Мэрыі горада Варшава.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости