Алекс Чумак з «Саюза», «Шума», праект Івана Дорна: стала вядомая праграма «Варушняку. Купалле»

27 чэрвеня музычны фэст беларускай культуры «Varušniak. Kupalle» збярэ беларусаў Варшавы на пляцоўцы REJS club, каб адзначыць магічную ноч Купалля.

Галоўнай адметнасцю чацвёртага «Варушняку» стане змена фармату: сёлета арганізатары запавольваюць тэмп, робячы стаўку на ўтульнасць, спакойны эмбіент, жывыя акустычныя сэты і лекторый. А цэнтральнай інтрыгай 15-гадзіннага марафону абяцае стаць выступ сакрэтнага госця з Парыжа.

Хто, калі і дзе?

Імпрэза, якая разгорнецца на дзвюх музычных прасторах — VIANOK і SKALA — пачнецца а 15:00 і працягнецца аж да 6-й раніцы наступнага дня. Наведвальнікаў чакаюць 15 гадзін музыкі, лекцый, майстар-класаў і поўнага яднання. Лайн-ап музычнай частцы — больш за 20 артыстаў ад фольку да эксперыментальнай электронікі.

Так каго мы тут убачым і пачуем?

SCENA VIANOK — гэта Alex Chumak (музыка і голас гурта SOYUZ), Applepicker, Emil Zenko, Koloah, Kovvalsky, op1van, Sakrum, Snake Two, Startsev, Yunis, Zal.

SCENA SKALA — слынная Šuma, легендарны праект I/DEX, Ilya Semashkevich, Raketka, Elvira, Feel&Flow, Mufer, Plastik, Pridi, Samogulov.

Адным з галоўных сюрпрызаў фэсту стане выступ парыжскага саўнд-прадусара з праектам op1van. Арганізатары трымаюць інтрыгу, аднак уважлівыя аматары музыкі і журналісты лёгка могуць знайсці ў сетцы, што пад гэтым імем хаваецца не хто іншы, як украінскі спявак і музыка Іван Дорн.

«Варушняк. Купалле» ў мінулым годзе. Фота: ztinavl.

Працэсія да вогнішча, лекторый і купальскі квіз

Акрамя маштабнай музычнай часткі, «Варушняк» рыхтуе насычаную праграму, якая дапаможа адчуць дух старажытнага свята ў сучасным кантэксце.

Так, чакаюцца на імпрэзе:

  • Майстар-класы па пляценні вянкоў, прыгожае спеўнае шэсце жанчын, і, канечне, сапраўднае купальскае вогнішча.
  • Утульны кірмаш з вырабамі ад беларускіх майстроў, фудкорт з выдатнай ежай і мастацкія зоны.
  • Інтэлектуальны лекторый — паглыбленне ў сакавітыя беларускія фразеалагізмы з Палінай PAKRYSIE. Расказ пра каханне Марка Шагала і ягонай музы Бэлы ад Таццяны Макарэвіч.
  • А таксама купальскі індывідуальны квіз ад Паўла Свярдлова.

Арганізатары запрашаюць пражыць гэтае Купалле як вялікае сямейнае свята, якое нараджае моц, яднае з каранямі і блізкімі ды дазваляе напоўніцца падтрымкай і любоўю.

Набыць квіткі на імпрэзу можна тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!