«Спазнанне сваіх каранёў праз побыт і традыцыі беларускіх вёсак». У мінскім Лялечным тэатры ідзе «Мроіва» — новы спектакль Яўгена Карняга

Культура
Спектакль "Мроіва". Фота: сацсеткі Лялечнага тэатра ў Мінску.

Sold out. Спектакль як відовішча і як філасофскі роздум. Супрацьлеглыя меркаванні гледачоў. Усё гэта прыкметы чарговай пастаноўкі Яўгена Карняга — рэжысёра Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек, візіянера і аўтара слыннай музычна-пластычнай трылогіі «Шлюб з ветрам», «Пачупкі» і «Забалоцце». Зараз у тэатры ідзе прэм’ерны тыдзень спектакля «Мроіва» — «дакументальнай казкі» пра знікаючыя вёскі Беларусі, аўтарам інсцэніроўкі і рэжысёрам якой з’яўляецца Яўген Карняг.

У спектаклі злучаюцца «дакументальныя карціны з жыцця звычайных вяскоўкаў», «успаміны» і паэтычныя творы класікаў беларускай літаратуры: «Адвечнай песні» Янкі Купалы, «Песні пра зубра» Міколы Гусоўскага.

«У дрыготкім мроіве выразна паўстануць самыя важныя моманты чалавечага жыцця — ад нараджэння да скону»,паведамляецца ў анатацыі да пастаноўкі.

Яўген Карняг у новым спектаклі зноў працуе са сваімі слыннымі паплечніцамі — мастачкай-пастаноўшчыцай Таццянай Нерсісян і кампазітаркай Кацярынай Аверкавай. У пастаноўцы занятыя акторы: Ганна Гаспадарык, Надзея Чэча, Іна Ганчар, Сафія Бурдо, Аляксандра Лакуціна і Уладзіслаў Соладаў.

«Спазнанне сваіх каранёў праз побыт і традыцыі беларускіх вёсак». У мінскім Лялечным тэатры ідзе «Мроіва» — новы спектакль Яўгена Карняга
Спектакль «Мроіва». Фота: сацсеткі Лялечнага тэатра ў Мінску.

Выказванне «Мроіва» складаецца з некалькіх пластоў — публіка можа бачыць тое, што адбываецца на сцэне — ігру актораў, чуць дадатковыя аўдыязапісы, гукавое суправаджэнне, а таксама ў спектакль уведзена відэатрансляцыя: на вялікім экране глядач можа бачыць тое, што здымае тут жа, падчас дзеяння артыстаў, аператар — буйныя планы актораў, вады, маленькіх цацачных домікаў, у якіх цэлы мікрасусвет, выспаў імху — фактурная паверхня народжае асацыяцыі з лесам, балотам. Гледачу прапаноўваецца шэраг асацыятыўных вобразаў, якія падключаюць уяўленне ці асабістыя ўспаміны. У спектаклі ў фізічным сэнсе шмат вады — яна пераліваецца ў тазіках, у вёдрах, плюхаецца ў бідонах, ліецца як дождж, яна — скразны вобраз пастаноўкі.

«Спазнанне сваіх каранёў праз побыт і традыцыі беларускіх вёсак». У мінскім Лялечным тэатры ідзе «Мроіва» — новы спектакль Яўгена Карняга
Спектакль «Мроіва». Фота: сацсеткі Лялечнага тэатра ў Мінску.
«Спазнанне сваіх каранёў праз побыт і традыцыі беларускіх вёсак». У мінскім Лялечным тэатры ідзе «Мроіва» — новы спектакль Яўгена Карняга
Спектакль «Мроіва». Фота: сацсеткі Лялечнага тэатра ў Мінску.

Публіка ўспрыняла «Мроіва» па-рознаму: хтосьці — з захапленнем, а хтосьці — крытычна.

«Кукольная часть спектакля гениальна 10 из 10. Сюжетная и сценарная часть слабая 3 из 10,— падзяліўся сваімі ўражаннямі і адзнакай адзін з гледачоў. — Этот бы гениальный кукольный подход наложить на хорошее произведение, как в прошлые четыре раза, и было бы здорово. И конечно же, не хватило песен, уже к ним приучили, и их отсутствие режет ухо)».

«Вчера имел счастье увидеть этот спектакль. Невероятный! Как и все творения Евгения!», — адзначае іншая глядачка.

«Так, сапраўды, вады ў гэтым спектаклі шмат. А таксама, бідоны, балеі, начоўкі. І гумовыя боты. Хто ведае жыцце на вёсцы, той зразумее, што вада — наша ўсе. Але ў спектаклі гэта не ўсе. Есць адно рэжысёрскае рашэнне, проста «вау», проста вядзе на глыбіні падсвядомасці, заварожвае і не адпускае. Шчаслівы, хто гэта ўсе пабачыць. Карняг — геній».

«Спазнанне сваіх каранёў праз побыт і традыцыі беларускіх вёсак». У мінскім Лялечным тэатры ідзе «Мроіва» — новы спектакль Яўгена Карняга
Спектакль «Мроіва». Фота: сацсеткі Лялечнага тэатра ў Мінску.
«Спазнанне сваіх каранёў праз побыт і традыцыі беларускіх вёсак». У мінскім Лялечным тэатры ідзе «Мроіва» — новы спектакль Яўгена Карняга
Спектакль «Мроіва». Фота: сацсеткі Лялечнага тэатра ў Мінску.

«Бачылі ўчора. Пад вялікім ўражаннем. Гэта mast see».

«Очень красивый спектакль, хочется пересматривать из разных точек зала. И открывать новые смыслы, свои прежде всего. Спасибо вам».

Але таксама знайшліся і тыя гледачы, хто засумаваў па традыцыйных пастаноўках, якія «лінейна» распавядаюць гісторыю.

«Ожидания после прочтения программы, после первых секунд, когда увидела декорации, онлайн с актерами за сценой, были высокими, — напісала ў водгуках адна дзяўчына. — Но реальность как всегда… Выходили из зала в недоумении, почему всем так нравится Корняг? Он меня постоянно обламывает, его спектакли я не хочу ни советовать, ни пересматривать… Один час двадцать минут были мучительно долгими, долгие переставления тазов, долгие переливания воды, долгие шлепания ботами.

Перепрыгивание с сюжета на сюжет. Спасали только домики и съемки в них. А «Песня про зубра» вообще как-будто лишняя была. Мнение человека, которому не понравилось, тоже может здесь присутствовать? […] Хотелось бы в будущем увидеть в кукольном взрослый спектакль более простой, с единственным и понятным сюжетом от начала до конца, не артхаус».

Водгукаў тэатральных крытыкаў пакуль няшмат, але збольшага яны станоўчыя.

«Осталось дело за малым, как-то изловчиться и купить билеты (а сейчас это просто задача с тремя звёздочками), чтобы увидеть все своими глазами», — агучвае самую надзённую праблему публікі адна з наведвальніц тэатра.

Бліжэйшыя паказы «Мроіва», на якія пакуль ёсць квіткі — студзень наступнага года. Глядзець — тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: