Слынная музычная пляцоўка ў Варшаве — клуб Scena Chmielna — зачыняецца

Культура
Фота ілюстрацыйнае. facebook/Scena Chmielna Klub Bar Pub.

Клуб Scena Chmielna ў Варшаве зачыняецца. Пра гэта паведаміла каманда слыннай пляцоўкі, дзе адбываліся асноўныя падзеі беларускай культуры, у сваім Instagram.

«Дзякуй усім Вам за гэтыя 1,5 гады: артыстам, гасьцям, арганізатарам, партнёрам. Дзякуй усім, хто суперажываў, спрабаваў дапамагчы ўратаваць клуб, дзе за гэты час адбылося больш за 250 падзей, часта па 3 за 1 дзень/ноч, — падзякавалі сваю публіку культурніцкія менеджары. — Але гісторыя клубу Scena Chmelna завершаная. У сувязі з гэтым просім прыслаць даныя людзей, якія нас падтрымалі данатам, каб вярнуць грошы.

І ў рэшце рэшт спадзяемся з усімі яшчэ ўбачыцца ў новым месцы, і ня раз!», — далі спадзеў на адраджэнне пляцоўкі ў новым месцы арганізатары.

Пра фінансавыя цяжкасці клуб паведаміў напрыканцы мінулага году. Каб захаваць сцэну і перазапусціць пляцоўку патрабавалася сабраць 80 000 злотых. З просьбай падтрымаць адну з галоўных кропак беларускай культуры ў польскай сталіцы каманда размясціла нумар дабрачыннага рахунку ў сацсетках. «Калі ж мы не зможам сабраць неабходную суму, усе сабраныя сродкі будуць вернутыя», — напісалі тады арганізатары. На жаль, так гэта і адбылося.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: