Сlap&Slap беларускага перформера Ігара Шугалеева і літоўкі Агнэты Лісічкінайтэ ўвайшоў у ТОП-20 Еўропы паводле танцавальнай сеткі Aerowaves

Культура
Фота: D. Ališausko / New Baltic Dance

Сумесны літоўска-беларускі спектакль Clap&Slap («Воплеск і поўха») трапіў у ТОП-20 пастановак найбуйнейшай еўрапейскай танцавальнай сеткі Aerowaves.

Пра гэта паведаміла мастацкая кіраўніца фестывалю New Baltic Dance Гінтарэ Мастэйкайтэ (Gintarė Masteikaitė), дзе ўпершыню і была паказана пастаноўка.

Спектакль, створаны беларускім харэографам Ігарам Шугалеевым у супрацоўніцтве з літоўскай харэографкай Агнетай Лісічкінайтэ, атрымаў амаль аднагалосную высокую ацэнку кіраўнікоў асноўных еўрапейскіх танцавальных арганізацый. Агнеце Лісічкінайтэ ўдалося заняць другое месца ў гэтым адборы па колькасці галасоў.

Aerowaves — гэта найбуйнейшая еўрапейская сетка, якая аб’ядноўвае 46 партнёраў (праграмных дырэктараў тэатраў і фестываляў) з 34 краін. Штогод яна выяўляе самыя перспектыўныя новыя працы ў сучасным танцы. Выбар ТОП-20 (Aerowaves Twenty) адбываецца з больш чым 750 пададзеных заявак.

Трапленне ў ТОП-20 з’яўляецца вялізным кар’ерным скачком: гэта гарантуе прасоўванне спектакля на еўрапейскіх сцэнах і фестывалях, адкрываючы творчай групе шлях да шырокіх міжнародных гастроляў.

У кантэксце геапалітычных падзей высокі рэйтынг Clap&Slap мае дадатковае значэнне.

«Гэты твор стане прамоўцам, які актуалізуе шкоду, нанесеную расійскай агрэсіяй і беларускім рэжымам, праз мастацкія сродкі ва ўсёй Еўропе і за яе межамі», — адзначыла Гінтарэ Мастэйкайтэ.

Нагадаем, што спектакль Clap&Slap пластычнай мовай падымае балючае пытанне калектыўнай і персанальнай віны беларусаў у кантэксце вайны ва Украіне. А таксама рэфлексуе, чаму літоўцам так складана прыняць беларусаў, нават разумеючы, што пашпарт ад аўтарытарнай краіны не з’яўляецца маркерам іх асобы.

Адзначым, што ў межах праекта «Культурная Re:візія» на Reform.news выйшла рэцэнзія на спекталь Агнеты Лісічкінайтэ і Ігара Шугалеева за аўтарствам Настассі Панкратавай.

Пазнаёміцца з ёй можна тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости