Сёння ў Варшаве адбудзецца прэзентацыя кнігі прозы Ганны Комар «Калі я выйду на волю»

Культура
Фота: фейсбук Ганны Комар.

«Калі я выйду на волю» — кніга дакументальнай прозы беларускай літаратаркі Ганны Комар, якая апісвае дзевяць дзён, што паэтка і пісьменніца прабыла ў зняволенні ў 2020 годзе. Сёння ў межах першай сустрэчы-прэзентацыі выдання, апублікаванага ў выдавецтве «Скарына», Ганна Комар запрашае на імпрэзу ў варшаўскі каворкінг Free Belarus Center.

У прэзентацыі возьмуць удзел аўтарка і дызайнерка кнігі. Яны распавядуць пра працэс яе стварэння ад ідэі да рэалізацыі.

Сёння ў Варшаве адбудзецца прэзентацыя кнігі прозы Ганны Комар «Калі я выйду на волю»
Фота: фейсбук Ганны Комар.

Гісторыя кнігі раскрываецца праз дзённікавыя запісы самой аўтаркі і аповеды тых, хто пражывалі міліцэйскі гвалт, арышт і зняволенне ў той самы час — у 2020 годзе, і блізкіх людзей, якія падтрымлівалі нас у тыя дні. «Гэта кніга — напамін пра найлепшых нас, смелых і аб’яднаных высокімі ідэямі. Мы такімі былі — і мы такімі застаёмся», — адзначае пісьменніца.

Сёння ў Варшаве адбудзецца прэзентацыя кнігі прозы Ганны Комар «Калі я выйду на волю»
Фота: фейсбук Ганны Комар.

У межах проматура «Калі я выйду на волю» адбудуцца сустрэчы літаратаркі з чытачамі гэтаксама ў Беластоку — 14 сакавіка, 18:30, хаб «Новая зямля», і Вільні — 16 сакавіка, 16:30, Віленскі беларускі музей імя І. Луцкевіча.

Сёння прэзентацыя, у час якой кнігу можна будзе набыць, пачнецца а 19.00. Усе атрыманыя сродкі ад продажу выдання пойдуць на падтрымку рэпрэсаваных беларусаў і беларусак.

У пачатку красавіка кнігу можна будзе набыць (ці забраць замоўлены асобнік) у Грузіі (Тбілісі, Батумі).

Нагадаем, што Ганна Комар – аўтарка паэтычных зборнікаў «Страх вышыні», «Recycled», «Мы вернемся». Асобныя творы літаратаркі перакладзеныя на ўкраінскую, польскую, рускую, шведскую, нямецкую, нарвежскую, чэшскую, англійскую мовы.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.news


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: