Reform.news

Сёння ў варшаўскай «Кнігаўцы» адбудзецца аўтограф-сесія Лявона Вольскага, ілюстратара новага рамана Альгерда Бахарэвіча

Reform.news · 10 мая 2024, 16:00

https://reform.news/sjonnja-varsha-skaj-kniga-cy-adbudzecca-a-tograf-sesija-ljavona-volskaga-iljustratara-novaga-ramana-algerda-baharjevicha/

Сёння стартуюць продажы новага рамана Альгерда Бахарэвіча «Капітан Лятучая Рыба».

З гэтае нагоды ў варшаўскай кнігарні «Кнігаўка» пройдзе аўтограф-сесія Лявона Вольскага, які стаў ілюстратарам выдання.

З 16 да 18 гадзін Лявон Вольскі падпіша ўсім ахвочым праілюстраваны ім раман Альгерда Бахарэвіча, а таксама прадставіць свой альбом «Грамадазнаўства» на вініле. Плыткі можна будзе купіць у кнігарні.

«Капітан Лятучая Рыба» — авантурны раман Альгерда Бахарэвіча для чытачоў усіх узростаў: пра адважных блуканцаў, далёкія краіны і крохкую надзею, якую спрабуе скрасці наш вар’яцкі час. Кніга пра вялікае беларускае падарожжа і супрацьстаянне злу.

Уваход вольны. Адрас: «Кнігаўка», ul. Kłopotowskiego, 4, Варшава.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Реклама