Сёння ў Кіеве адбудзецца прэзентацыя ўкраінскага перакладу кнігі актывіста анархічнага руху і палітвязня Ігара Аліневіча «Еду ў Магадан»

Культура

Сёння ў Кіеве ў кам’юніці KarmaxKyiv адбудзецца прэзентацыя ўкраінскага перакладу кнігі Ігара Аліневіча «Еду ў Магадан».

Беларускі добраахвотнік Яўген Жураўскі напісаў у сацсетках, што пераклад здзейснены намаганнямі перакладчыцы Іры Стасюк і рэдактара Аляксея Саляніка.

Сёння ў Кіеве адбудзецца прэзентацыя ўкраінскага перакладу кнігі актывіста анархічнага руху і палітвязня Ігара Аліневіча «Еду ў Магадан»

Ігар Аліневіч упершыню быў асуджаны ў 2010 годзе, пасля чаго напісаў дзённік, які быў выдадзены на рускай мове і перакладзены на беларускую і іншыя еўрапейскія мовы.

У кнігу, акрамя турэмнага дзённіка, увайшлі і артыкулы Аліневіча, у якіх ён разважае пра становішча ў Беларусі, сістэму правасуддзя, палітвязняў і анархічны рух.

У 2022 годзе Ігара Аліневіча асудзілі да 20 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Прэзентацыя адбудзецца ў кам’юніці і гастра-бары KarmaxKyiv 13 красавіка ў 16.20.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: