Сярод рэкамендаваных спектакляў восені ад The Guardian — «Дзікае паляванне караля Стаха» Беларускага Свабоднага тэатра

Культура
Фота: barbican.org.uk

Прэм’ера Беларускага Свабоднага тэатра — опера «Дзікае паляванне караля Стаха» — трапіла ў спіс газеты The Guardian, у якім выданне рэкамендуе наведаць найцікавейшыя спектаклі восені. У падборцы Арыфы Акбар, Браяна Логана і Ліндсей Уішып — «Макбет» з удзелам Ральфа Файнса, балет па Black Sabbath, і Уладзімір Караткевіч у пастаноўцы Мікалая Халезіна.

«Гатычны нуар Беларускага Свабоднага тэатра, заснаваны на рамане Уладзіміра Караткевіча 1964 года. Натхнёны ўсходнееўрапейскім фальклорам, ён распавядае гісторыю маладой спадчынніцы, якая спрабуе вызваліцца ад злога праклёну. У пастаноўцы ўдзельнічаюць акцёры, оперныя спевакі і музыканты з Беларусі і Украіны», — анансуе падзею слынная брытанская газета.

Нагадаем пастановачную групу будучага спектакля:

Рэжысура, драматургія і адаптацыя тэксту – Мікалай Халезін.

  • Сарэжысёр – Наталля Каляда.
  • Кампазітар – Вольга Падгайская.
  • Дырыжор — Віталь Алексяёнак.
  • Сцэнаграфія і касцюмы – Мікалай Халезін і Надзея Саяпіна.
  • Харэаграфія – Марыя Сазонава.
  • Лібрэта – Андрэй Хадановіч.

«Дзікае паляванне караля Стаха» пазначаецца як сінтэз оперы, драматычнага тэатра, мультымедыя і жывой музыкі.

Таму ў пастаноўцы прымаюць удзел оперныя салісты — Ілля Сільчукоў (барытон), Тамара Калінкіна (сапрана), Ірына Жыцінская (мецца-сапрана); акцёры — Кацярына Вострыкава, Павел Гарадніцкі, Сяргей Квачонак, Раман Шыцько, Ігар Шугалееў ды іншыя творцы.

Паказы спектакля адбудуцца ў Barbican theatre, London — 14–16 верасня.

Замовіць квіткі можна тут.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: