Беларускі музыка-авангардыст Сяргей Пукст аб’явіў даты першых канцэртаў свайго еўрапейскага турнэ.
Гэта першы тур па Еўропе зоркі беларускага андэграўнду — і цяпер можна сказаць, што музыка выходзіць з ценю, выступаючы як для беларускай, так і для міжнароднай аўдыторыі.
Першы канцэрт у межах турнэ адбудзецца 10 кастрычніка ў Браціславе. Далей заяўлены яшчэ пяць гарадоў: Вена, Мюнхен, Берлін, Офенбах на Майне, Цюрых. Як адзначаюць арганізатары, працяг будзе.
Сяргей Пукст — беларускі музыка-эксперыментатар, аўтар альбомаў «StrangeGlamour», «Pukstjazz», «Апошні альбом», «Noir tapes», «Ніхто» і іншых рэлізаў. Музыка, які эксперыментуе з формай, жанрамі; не адмаўляючыся ад уплыву сюррэалістаў, у першую чаргу прадстаўнікоў арт-сцэны, капітулюе перад «прокофьевским» наватарствам музычнай мовы. Аўтар канцэптуальнага музычнага праекта Георгій Дабро, адзін са стваральнікаў праекта True Litwin Beat. Крыніцай натхнення і рэфлексіі для аўтара з’яўляюцца як высокія ўзоры культуры, так і маскульт.
Сачыць за турам беларускага музыкі тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram