Сяргей Крыштаповіч больш не з’яўляецца дырэктарам Цэнтра сучасных мастацтваў

Культура
Фота: сайт Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў.

Сяргей Крыштаповіч больш не ўзначальвае Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў. Імя і прозвішча праўладнага менеджара знікла з сайта ўстановы.

Што стала прычынай звальнення Сяргей Крыштаповіча – невядома. Магчыма, экс-дырэктару не працягнулі кантракт.

Беларускі мастак, кіраўнік міжнароднага грамадскага аб’яднання мастакоў і мастацтвазнаўцаў «Мастер» быў прызначаны на пасаду дырэктара НЦСМ у 2018 годзе. У сваіх поглядах Сяргей Крыштаповіч стаяў на кансерватыўных пазіцыях.

«Нацыянальнае мастацтва павінна фарміравацца не толькі з-за навацый, але і традыцый, – казаў ён у інтэрв’ю «Минск-Новости». – Паколькі кожная эпоха мела сваю выяву і высокую эстэтыку, няхай гэта будзе барока ці класіцызм, высокае адраджэнне ці мадэрн, і толькі ў XX стагоддзі мастацтва ўстала на пазіцыю «шакаваць, дзівіць». Але мастак павінен заставацца свайго кшталту жрацом. Я кансерватар. Але ў станоўчым сэнсе. Творцы ўсіх эпох былі скіраваны на самае высокае. І вялікі Мадыльяні, калі пісаў свае карціны, нікога не абражаў».

Пры кіраўніцтве Сяргея Крыштаповіча Цэнтр сучасных мастацтваў браў на сябе абавязкі камісара Беларускага павільёна на Венецыянскай біенале-2019 – у той час на форуме быў прадстаўлены праект скульптара Канстаціна Селіханава і куратаркі Вольгі Рыбчынскай «Выхад». Але таксама пра Крыштаповічы культурная ўстанова падала заяву ў міліцыю на Аляксея Кузьміча пасля яго акцыі «Шчыт, альбо Міністэрства фалакультуры». Нацыянальны цэнтр заявіў аб поўнай неатычнасці да дадзенай акцыі і «асудзіў любыя дзеянні і акцыі, якія праяўляюць цынічную непавагу да грамадства і яго дзяржаўных інстытутаў».

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости