Сядзібу «Беліца», дзе працаваў Янка Купала, ператварылі ў сметнік

Культура
Фота: t.me/orshaeu

У Сенненскім раёне ўжо даўно і безвынікова спрабуюць прадаць паўразбураную сядзібу «Беліца» — гістарычную каштоўнасць 2-й катэгорыі. Цяпер зрабіць гэта стала яшчэ больш праблематычна: падчас праверкі стану гістарычных месцаў пракуратура Сенненскага раёна зафіксавала на тэрыторыі былой сядзібы сметнік бытавога смецця і адходаў драўніны, — піша тэлеграм-канал Orsha.eu.

Сядзіба, якая знаходзіцца ў вёсцы Полымя (балыя Беліца), пабудавана ў стылі позняга класіцызму ў XIX стагоддзі. Яе апошнія ўладальнікі — шляхцічы Свяцкія. У 1903-1904 гадах тут працаваў малодшым прыказчыкам Іван Дамінікавіч Луцэвіч — у будучыні народны паэт Беларусі Янка Купала. Пра гэта сведчыць адмысловая шыльда на будынку.

Сядзібу «Беліца», дзе працаваў Янка Купала, ператварылі ў сметнік
Фота: my-places.by

Зрэшты, статус гісторыка-культурнай каштоўнасці аб’ектаў Сенненшчыны ігнаруецца і мясцовымі ўладамі: раённая пракуратура ўстанавіла, што на васьмі помніках археалогіі, якія маюць статус каштоўнасцяў 3-й катэгорыі, адсутнічаюць ахоўныя дошкі, — адзначае тэлеграм-канал Orsha.eu.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!

REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.