«Шукаць іншыя памяшканні — гэта ўжо не «Бруге». Культавы мінскі клуб абвясціў пра закрыццё

Культура
Фото: @inna.le_photoby

Мінскі клуб «Бруге» абвясціў у сваіх сацсетках пра закрыццё.

Каманда піша, што калі ў мінулыя гады заўсёды заставаўся шанец аднавіць дзейнасць у агляднай будучыні, то ў гэты раз гэта ўжо зусім іншая гісторыя, «больш складаная і сумная».

На сёння ўсе спробы захаваць клуб вычарпаныя.

«Першай прычынай закрыцця стала тое, што наша дзейнасць больш не падыходзіць для гэтага будынка, — піша каманда ў сацсетках. — А значыць, ужо няма шанцу вярнуць клуб да жыцця менавіта ў той праяве, да якой вы прывыклі. Шукаць іншыя памяшканні — гэта ўжо не «Бруге».

Другой прычынай стала адсутнасць некаторых магчымасцяў у працы, без якіх не можа функцыянаваць такая пляцоўка, з-за чаго мы сталі працаваць у велізарную страту».

«Мы не прадпрымальнікі, — тлумачыць каманда клуба. — Мы — каманда, якая складаецца з простых людзей, музыкаў і сумежных галін. Таму, так. Мы аддалі ўсё, што ў нас было, загналі нашы сем’і ў даўгі дзеля сваёй ідэі і страцілі ўсё ўсяго за нейкі год існавання».

Нагадаем, што мінскі клуб «Бруге» прапрацаваў 10 гадоў, за гэты час змяніўшы уласніка: пару гадоў таму яго прадалі за 20 тысяч даляраў. У 2024-м, пасля двух гадоў прастою, клуб узнавіў дзейнасць, новыя гаспадары пастараліся захаваць усё, як было раней. Аднак неўзабаве высветлілася, што дамову з імі не працягнуць, бо будынак на Партызанскім праспекце, дзе знаходзіўся клуб, ідзе пад рэканструкцыю.

«Бруге» працаваў з 2015-га, да яго на гэтым месцы быў клуб «Піраты». У ранейшыя часы тут часта адбываліся канцэрты беларускіх музыкаў. Апошні канцэрт у афішы клуба — расійскай англамоўнай групы Shokran.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости