Серыял «За паўгадзіны да вясны» трапіў пад цэнзуру Мінкульта

Культура
Aфіша серыяла - актуальны выгляд (злева) і былы. Фота: тэлеграм-канал "Священный Белавуд"".

Па меркаванні беларускага кінакрытыка Тараса Тарналіцкага, серыял «За паўгадзіны да вясны» пра заснавальніка і кіраўніка ансамбля «Песняры» Уладзіміра Мулявіна трапіў пад нажніцы цэнзараў. Яўным доказам таму стала знікненне двух актораў з афішы фільма — беларусаў Дзмітрыя Есяневіча і Георгія Пятрэнкі, на якія звярнуў увагу аўтар тэлеграм-канала «Священный Белавуд».

Дзмітрый Есяневіч выконваў у стужцы ролю Аляксандра Дзямешка, барабаншчыка «Песняроў», а Георгій Пятрэнка — саліста ВІА — Анатоля Кашэпарава. Тыдзень таму выявы актораў яшчэ можна было заўважыць на афішы серыяла — сёння яны прыбраны з рэкламнай прадукцыі. Гэтаксама, на думку аўтара тэлеграм-канала «Священный Белавуд», максімальна выразаны сцэны з іх прысутнасцю на экране.

Дзмітрый Есяневіч — актор-купалавец, які разам з калегамі сышоў з Купалаўскага тэатра ў 2020 годзе ў адказ на тэрор уладаў у дачыненні да мірных беларусаў. Сёння ён грае ў складзе незалежнай тэатральнай групы «Вольныя Купалаўцы», а гэтаксама вядомы праз сатырычны праект «ЧынЧынЧанэл», які стварае разам з акторам Міхаілам Зуем, таксама «купалаўцам» у выгнанні.

Як піша Тарас Тарналіцкі, Міхаіл Зуй гэтаксама быў задзейнічаны ў серыяле, і сцэны з яго ўдзелам, верагодна, таксама прыбраны з кіно. І Есяневіч, і Зуй, як і іншыя «купалаўцы», знаходзяцца ў «чорным спісе» Міністэрства культуры, і гэта далёка не першы прыклад цэнзуры фільмаў з іх удзелам. (Тут можна ўзгадаць тую ж стужку «Авантуры Пранціша Вырвіча», у якой разам здымаліся і Есяневіч, і той жа Пятрэнка. Пасля гучнага старту гэта кіно, створанае на кінастудыі «Беларусьфільм», «паспяхова» лягло на паліцу).

Па меркаванні Тараса Тарналіцкага, у дачыненні да серыяла «За паўгадзіны да вясны» «цэнзура адбылася, каб атрымаць у Мінкульта дазвол на паказ стужкі ў Беларусі». Аднак пакуль пра выхад карціны ў краіне інфармацыі не было.

Тым часам з 10 красавіка «За паўгадзіны да вясны» дэманструецца на расійскім Першым канале і анлайн-платформе START.

Толькі нядаўна Reform.by пісаў пра замоўчванне з боку расійскіх партнёраў беларускага мастацкага ўнёску ў праект, як бачым, Міністэрства культуры Беларусі гэтаму актыўна дапамагае.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.news


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: