Савецкая архаіка і загадкавая містыка. Новыя кнігі ліпеня: літагляд

Главное
Фрагмент вокладкі кнігі Змітра Бартосіка "Быў у пана верабейка гаварушчы"

Стогадовы перыяд неперарыўнай традыцыі мае беларуская турэмная літаратура, мяркуе ўкладальнік зборніка «Вершы на волю» — важнага і знакавага выдання гэтага месяца. Усё ж новыя кнігі беларускіх выдавецтваў парадуюць разнастайнасцю, бо балансуюць паміж містычнымі гісторыямі і сучаснай беларускай рэальнасцю, часам непрыкметна адно ў адно перацякаючы…

Содержание

Мастацкая літаратура

«Вершы на волю»

Савецкая архаіка і загадкавая містыка. Новыя кнігі ліпеня: літагляд

Анталогія класічнай беларускай турэмнай паэзіі — «Вершы на волю» — падрыхтавана Міжнародным саюзам беларускіх пісьменнікаў. У кнізе сабралі паэтычныя творы, напісаныя ва ўмовах турэмнага зняволення, катаргі, лагеру, высылкі, чакання рэабілітацыі і перагляду крымінальнай справы за 100-гадовы перыяд неперарыўнай традыцыі і вымушанага развіцця беларускай турэмнай паэзіі: ад філамацкіх 1820-х, калі ў Вільні былі зняволеныя Адам Міцкевіч, Ян Чачот, Тамаш Зан — аж да гулагаўскай лірыкі асуджаных неўзабаве пасля заканчэння Другой сусветнай вайны. Кастусь Каліноўскі, Якуб Колас, Алесь Гарун, Уладзімір Дубоўка, Язэп Пушча, Ганна Новік і Ларыса Геніюш, Уладзімір Дудзіцкі, Валянцін Таўлай і Максім Танк, — усяго анталогія змяшчае тэксты 35 аўтараў, напісаныя ва ўмовах пазбаўлення волі.

Укладальнік анталогіі літаратуразнаўца Ціхан Чарнякевіч адзначае, што бадай, не было ніводнага пэрыяду ў ніводным стагоддзі, калі літаратура адчувала сябе цалкам свабоднай.

Выдавецкае Aгенцтва «Экапрэс»

Набыць можна тут.

Тафіля Багач і Паўліна Кот «Паспець да цемры. Містычныя гісторыі з Беларусі»

Савецкая архаіка і загадкавая містыка. Новыя кнігі ліпеня: літагляд

Дзве містычныя гісторыі, прадстаўленыя ў гэтай кнізе, напісаныя дзвюма знанымі беларускімі аўтаркамі, якія схаваліся пад псеўданімамі.

«Летам прывіды ў Мінску знікаюць праз недахоп вільгаці ў паветры. Горача і суха — няма вялікай ракі», — піша Паўліна Кот. Але ў волкім паветры кватэры нумар нуль гераіня яе аповеду пастаянна адчувае чужую прысутнасць, ад якой можна падкінуцца ўночы. Хто раней завітваў у гэтую сталінку ля ГУМа?

У аповесці Тафілі Багач дзве пары вачэй уважліва назіраюць за людзьмі ў беларускай правінцыі і робяць свае высновы. Такія ціхія і такія непрыкметныя стварэнні. Хоць на іх спінах расце чорная поўсць — яны доўга застаюцца блізкімі суседзямі вяскоўцаў без таго, каб іх нехта заўважыў.

Выдавецтва «Пфляўмбаўм».

Набыць можна тут.

Дзед Янкель «Як паверыць у Раство, ці Цуд, што адбыўся на Палессі»

Савецкая архаіка і загадкавая містыка. Новыя кнігі ліпеня: літагляд

У глыбіні палескіх лясоў, сярод старажытных балот, дзе жывуць таямнічыя легенды, разгортваецца драматычная гісторыя маладога хлопца Ёсіпа. Каб дапамагчы каханай і яе сям’і, яму давядзецца прайсці праз выпрабаванні, якія вымяраюцца не толькі фізічнымі пакутамі, але і маральнымі дылемамі.

Ёсіп шукае адказы на вечныя пытанні, паступова разумеючы моц сапраўднага сяброўства і кошт здрады, сілу дабра і веры ў справядлівасць. Палескія песні, мясцовая гаворка і элементы аўтэнтычнай культуры з’яўляюцца неад’емнай часткай гэтай захапляльнай аповесці, што дапаможа чытачу адчуць непаўторны смак Палесся.

Гэта аўтарскі погляд на жыццё і смерць, дабро і зло, напоўнены эмоцыямі і глыбокім разуменнем чалавечай душы.

Выдавец: Раман Цымбераў

Набыць можна тут.

Зміцер Бартосік «Быў у пана верабейка гаварушчы». Перавыданне

Савецкая архаіка і загадкавая містыка. Новыя кнігі ліпеня: літагляд

У гэтай кнізе няма агульнавядомых фактаў і амаль няма вядомых сюжэтаў. Зміцер Бартосік сабраў разам гісторыі, пра якія сведкі адважыліся распавесці толькі пры канцы жыцця.

Тым не менш, факты і сюжэты складаюцца ў карціну Беларусі ХХ стагоддзя, і нельга сказаць, што гэтая карціна няпоўная або непраўдзівая. Яна распавядае пра мяжу дабра і зла ў душы беларускага чалавека, якую адныя пераходзілі, рабуючы панскія сядзібы, а іншыя не пераходзілі, пашыраючы асвету і памнажаючы дабрабыт.

Выдавецтва «Камунікат»

Набыць можна тут.

Артур Камароўскі «Анатомія»

Савецкая архаіка і загадкавая містыка. Новыя кнігі ліпеня: літагляд

«Анатомія»зборнік-лабірынт, які будуецца вакол цялеснасці і дваістасці. Што мы можам спазнаць целам, якое робіцца домам падчас эміграцыі, вайны, гвалту, стратаў і набыткаў? Як месцы і гарады становяцца целам, якое расце, баліць, ірвецца ці дужэе? Гэтая кніга — блуканне сярод дробязяў і пакункаў, скрозь самоту і пяшчоту, унутры настальгіі і памяці.

Артур Камароўскі — малады беларускі паэт, мастак, рэдактар інтэрнэт-часопіса «Таўбін».

Выдавецтве SkarynaPress.

Набыць можна тут.

Севярын Квяткоўскі «Мы ідзём на марш»

Савецкая архаіка і загадкавая містыка. Новыя кнігі ліпеня: літагляд

Слова «фрашка» ў сучасным значэнні — аднагодак незалежнай Беларусі. У 1991 годзе Сяргей Дубавец заснаваў інтэлектуальнае выданне «Наша Ніва» (1991—2000), якое на ідэі беларушчыны ядналася з аднайменнай газетай пачатку ХХ стагоддзя. У рэдацыйнай працы Сяргей Дубавец, сярод іншага, прапанаваў словам «фрашка» называць кароткую літаратурную форму з дыяпазонам — ад замалёўкі да міні-апавядання. Вясёлую ці сумную, але заўсёды іранічную.

«Фрашка» з XVI стагоддзя мела падобнае значэнне — толькі ў вершаванай форме і з ухілам у неабавязковасць: штосьці кшталту драбязы, гарэзлівасці, выбрыкаў.

Севярын Квяткоўскі праз абраны, нібыта выключна лёгкі, фармат фрашак раскрывае рысы эпохі станаўлення новага беларускага грамадства, дзе старая, савецкага ўзору, архаіка сутыкаецца з людзьмі новага мыслення — з новымі беларусамі, якія хочуць больш паветра, больш прасторы і больш беларускасці для сябе.

Выдавецтва: Kamunikat.org

Набыць можна тут.

Лешак Шарэпка «Беларускі снайпер»

Савецкая архаіка і загадкавая містыка. Новыя кнігі ліпеня: літагляд

Раман Лешака Шарэпкі «Беларускі снайпер» натхнёны творамі Тома Клэнсі і Роберта Ладлума. Ён адлюстроўвае сучасную беларускую рэальнасць, дазваляе глыбей зразумець як сутнасць аўтарытарнага рэжыму, так і матывы тых, хто адважваецца рызыкаваць жыццём, каб яго перамагчы. Сістэма разглядае людзей у якасці інструментаў, змагаецца з іх салідарнасцю і незалежнасцю, манапалізуе праўду і навязвае ўласны кодэкс паводзін.

Алег Прыбылоўскі, верны прэтарыянец беларускага прэзідэнта, пераконваецца ў тым, калі апынаецца перад выбарам і вырашае змагацца за сваё вялікае каханне і захаванне чалавечай годнасці. На гэтым шляху ён сустракае Паўла Шэрата, журналіста, які шмат гадоў імкнецца раскрыць змрочную таямніцу беларускага эскадрона смерці. Абодва кідаюць выклік цынічнаму і бязлітаснаму дыктатару. Задача, якую бярэцца выканаць Алег, каб выкрыць злачынную сістэму і выратаваць каханую, прыводзіць яго на мяжу паміж жыццём і смерцю.

Выдавецтва Kamunikat.org

Набыць можна тут.

Дзіцячая літаратура

Генадзь Бураўкін «Зай і яблынька»

Савецкая архаіка і загадкавая містыка. Новыя кнігі ліпеня: літагляд

Выдавец Раман Цымбераў запачаткаваў новую серыю кніг для дзяцей — «Ветрачок». Вершаваная казка вядомага паэта, аўтара слоў знакамітай “Калыханкі” (Доўгі дзень…) Генадзя Бураўкіна (1936—2014) вучыць маленькіх чытачоў асновам дабрыні і спагады. Ілюстрацыі Валерыі Вілкінай.

Выдавец Раман Цымбераў.

Набыць можна тут.

Ганна Кручкова «Хто ты, дрон?»

Савецкая архаіка і загадкавая містыка. Новыя кнігі ліпеня: літагляд

Рукапіс гэтай кнігі перамог у конкурсе «Шуфлядка» ў 2024 годзе ў намінацыі «Творы для дзяцей»

Натхненнем для аўтаркі стаў «Малыш і Карлсан, які жыве на даху» Астрыд Ліндгрэн — яе любімая кніжка з дзяцінства. Ганна Кручкова напісала працяг казкі шведскай пісьменніцы яшчэ шмат гадоў таму, калі жыла ў Мінску. Але нашчадкі літаратаркі адказалі ёй, што па запавеце Астрыд не хацелі б, каб герояў яе твораў пазычалі іншыя аўтары. Так Ганне прыйшлося адмовіцца ад сваёй гісторыі.

Але яна замяніла Карлсана дронам і нарадзілася новая казка: над гэтым рукапісам Ганна працавала ўжо ў Варшаве.

Галоўныя героі ў кніжцы — дзяўчынка Паліна, хлопчык Глеб і дрон па мянушцы Андрон. 2028 год. Адзінаццацігадовая Паліна жыве ў мястэчку каля запаведніка, і яе займаюць тры важныя пытанні: Чаму ваўкі раптам пачалі выходзіць з лесу і нападаць на людзей? Адкуль узяўся дзіўны аўтаномны нейрадрон, які раптам прызямліўся на яе дах? І галоўнае: што стала з бацькам, які знік у джунглях, ратуючы звяроў ад браканьераў?

У пошуках адказаў Паліне давядзецца раскрыць страшнае злачынства і даведацца неймаверную праўду, якая разарве ёй сэрца, але і адкрые дзіўны свет.

Выдавецтва Gutenberg Publisher

Набыць можна тут.

Андрэй Наліва «Адважныя вандроўнікі»

Савецкая архаіка і загадкавая містыка. Новыя кнігі ліпеня: літагляд

У серыі «Ветрачок» выйшла гісторыя пра прыгоды Вожыка і ягоных сяброў. У гэтым чароўным свеце лясныя жывёлы сябруюць з чалавекам і маюць з ім агульныя забавы і клопаты — займальныя і вясёлыя.

Ілюстрацыі Марыны Рудчык.

Выдавец Раман Цымбераў.

Набыць можна тут.

Андрэй Федарэнка «Падслуханая казка»

Савецкая архаіка і загадкавая містыка. Новыя кнігі ліпеня: літагляд

Настаўнік даў вучням хатняе заданне — кожнаму намаляваць якуюсь кветку. Марыйцы спачатку заданне падалося лёгкім. Дзяўчынка добра малявала, да таго ж ведала і любіла мноства самых розных кветак. Якая ж з гэтых кветак самая прыгожая, самая любімая? Дзяўчынка думала-выбірала ўвесь вечар і потым, у ложку, засынаючы, таксама думала. Ад гэтага ёй прысніўся сон…

Кніжка з’явілася ў серыі «Ветрачок»

Ілюстрацыі Кацярыны Яфрэмавай.

Выдавец Раман Цымбераў.

Набыць можна тут.

Надзея Ясмінская «Сем ружаў». Перавыданне

Савецкая архаіка і загадкавая містыка. Новыя кнігі ліпеня: літагляд

Кніга казак Надзеі Ясмінскай «Сем ружаў» з ілюстрацыямі Кацярыны Дубовік у 2016 годзе перамагла адразу ў дзвюх намінацыях Прэміі Цёткі за найлепшае мастацкае афармленне і за найлепшы твор для дзяцей.

«Першы тыраж даўно раскуплены, арыгіналы ілюстрацый абаснаваліся ў Нацыянальным Мастацкім Музеі Беларусі, але ўсе гэтыя гады дызайн кнігі не даваў мне спакою. Зараз, праз дзесяць год, мне выпаў шанец зрабіць своеасаблівую «працу над памылкамі». Сем чароўных казак Надзі Ясмінскай выйшлі пад новай вокладкай, з новым дызайнам, і, месцамі, з новымі ілюстрацыямі», — пракаментавала навіну ў сацсетках мастачка Кацярына Дубовік.

У кнізе апавядаецца пра тое, як аднойчы ў Густым лесе сабраліся дзіўныя істоты і зрабілі дарункі людзям. Яны стварылі чарадзейныя кветкі-ружы. Кожная з іх мусіла дастацца пэўнай дзяўчынцы і змяніць ейнае жыццё самым неймаверным чынам. Сем ружаў — сем казак.

Выдавецтва «Папуры».

Кнігу можна набыць тут.

Перакладная дзіцячая літаратура

Фрэнсіс Эліза Ходжсан Бёрнет «Таямнічы сад»

Савецкая архаіка і загадкавая містыка. Новыя кнігі ліпеня: літагляд

У кнізе апавядаецца пра дзяўчынку Мэры — 10-гадовую дачку заможных бацькоў, разбэшчаную і свавольную. Яна прызвычаілася рабіць, што хоча, і злуецца, калі ёй не падпарадкуюцца. Аднак шэраг нечаканых падзей цалкам змяняе яе жыццё, і Мэры застаецца адна. Ці зможа яна са сваім нясцерпным характарам знайсці прызначэнне ў свеце без бацькоў і слуг? Якія змены чакаюць дзяўчынку і яе асяроддзе? І хто спаткаецца ёй у новым жыцці?

Пераклад Алены Пятровіч.

Выдавецтва «Папуры».

Набыць можна тут.

Пераклады

Адам Міцкевіч «Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве». Перавыданне

Савецкая архаіка і загадкавая містыка. Новыя кнігі ліпеня: літагляд

«Пан Тадэвуш» — шляхецкая гісторыя з 1811 і 1812 гадоў у дванаццаці кнігах вершам — адзін з самых вядомых твораў Адама Міцкевіча, у якім аўтар увасобіў вобраз Літвы з 1811 і 1812 гадоў падчас свайго знаходжання ў выгнанні. Ён злучыў розныя тэмы: светлы вобраз любоўных прыгод маладога Тадэвуша, гісторыю спрэчак дваран за валоданне замкам і, нарэшце, гісторыю падзення, пакаяння і рэабілітацыі Яцака Сапліцы.

Мастак Васіль Шаранговіч.

Перакладчык Пятро Бітэль.

Выдавецтва «Беларусь».

Набыць можна ў «Акадэмкнізе» і беларускіх кнігарнях.

Гінтарас Граяўскас «Гісторыі пра адважнага рыцара Тэнксалота і дракона містара Кайндлі»

Савецкая архаіка і загадкавая містыка. Новыя кнігі ліпеня: літагляд

Герой аповесці Гінтараса Граяўскаса адпраўляецца на пошукі дракона, каб яго забіць, бо гэта лагічна і натуральна, калі ты завешся рыцарам. Тваё атачэнне патрабуе ад цябе канвенцыйнага дзеяння — забойства. Гэта экзамен, які належыць здаць грамадству, каб цябе прызналі за таго, кім ты заяўлены. Але «штосьці пайшло не так».

Два антаганісты — рыцар і драконы — замест таго, каб біцца, пачынаюць размаўляць. Чытач робіцца слухачом захапляльных гісторый, у якіх рэальныя гістарычныя падзеі і персанажы пераплятаюцца з фантазіямі, поўнымі гумару і філасофіі.

Перакладчыца Сабіна Брыло.

Выдавецтва Surma.

Набыць можна тут.

Нон-фікшн

«Генеалогія і сямейная гісторыя Беларусі. Вопыт міждысцыплінарных даследаванняў»

Савецкая архаіка і загадкавая містыка. Новыя кнігі ліпеня: літагляд

У зборніку навуковых артыкулаў змешчаны вынікі даследаванняў у галінах сямейнай і рэгіянальнай гісторыі, генеалогіі, крыніцазнаўства.

Укладальнікам выступіў кандыдат гістарычных навук, дацэнт Вадзім Урублеўскі, супрацоўнік Цэнтральнай навуковай бібліятэкі Беларусі.

Адрасуецца вучоным, студэнтам, настаўнікам краязнаўцам і ўсім тым, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі.

Выдавецтва «Беларуская навука».

Набыць можна тут.

Аляксей Правалоцкі «Цягнік да Познаня»

Савецкая архаіка і загадкавая містыка. Новыя кнігі ліпеня: літагляд

Зборнік эсэ «Цягнік да Познаня» перамог у конкурсе рукапісаў «Шуфлядка» ў намінацыі «Нон-фікшн» за 2024 год.

Гэта ўжо другая кніга аўтара (дэбютная кніга «Жыццё ў дванаццаці апавяданнях» выйшла ў 2024 годзе).

У кнізе — пяцьдзясят гісторый пра жыццё без каталіцкага пашпарта і спробу намацаць абрысы новай краіны. Гэта серыя партрэтаў сапраўдных людзей, збольшага палякаў, выхапленых у розных польскіх гарадах і прапушчаных праз эмігранцкі досвед, настальгію і водгалас беларускай траўмы. Некаторыя персанажы з’яўляюцца толькі раз, некаторыя ўсплываюць у розных гісторыях.

Выдавецтва Gutenberg Publisher.

Набыць можна тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости