«Карыстальнік ЛСП адклікаў скаргу на парушэнне аўтарскіх правоў у дачыненні да вашага відэа на YouTube», — відэахостынг паведаміў каналу «Міністэрства сепультуры» пра вяртанне раней зніклага выпуску пра беларускі гурт ЛСП.
Нагадаем, што сёння раніцай беларускі журналіст і крытык Аляксандра Чарнуха паведаміў пра нечаканае выдаленне чарговага роліка ў сваім блогу пра беларускую музыку — «праз скаргу праваўладальніка». Відэа было прысвечана гурту ЛСП, якому ад «Міністэрства сепультуры» дастаецца «на арэхі» за цынічную пазіцыю і трэшовы кантэнт.
Аляксандр Чарнуха быў здзіўлены сітуацыяй, якая склалася.
«Я атрымаў на пошту ліст пра тое, што ролік выдалены праз скаргу праваўладальніка. Не аўтаматычную, бо ў роліку выкарыстоўваюцца выключна азнаямляльныя фрагменты не больш за 5 секунд, — заўважыў крытык. — Фармальная нагода — парушэнне аўтарскіх правоў. Але на YouTube багата кампліментарных ролікаў пра ЛСП, у якіх выкарыстоўваюцца фрагменты песень гурта. То-бок прычына менавіта ў кантэксце відэа Міністэрства сепультуры. Такога не рабілі нават сёстры Груздзевы».
Зараз гурт ЛСП перадумаў і адазваў скаргу.
«Выступае ў Расіі, спявае трэш і выдаліў антываенны кліп. Што адбываецца з ЛСП?» — з такім падзагалоўкам ролік пра аднаго з найвядомейшых беларускіх гуртоў зараз даступны ў сеціве.