“Рэпарцёры без межаў” віталі вызваленне беларускіх журналістаў

Навіны
Репортёры без границ. Фото: AFP/Bertrand Guay

Арганізацыя “Рэпарцёры без межаў” вітала вызваленне беларускіх журналістаў і работнікаў СМІ, якія сёння выйшлі на свабоду сярод 25 палітвязняў. Аднак іх выдварэнне ў Літву ў арганізацыі назвалі жорсткім.

“RSF вітае вызваленне Дзмітрыя Наважылава, Андрэя Аляксандрава, Ірыны Злобінай і Кірыла Пазняка. Але прымушаць іх да выгнання ў Літву — жорстка. Усе журналісты, якія застаюцца пад вартай, павінны быць неадкладна і безумоўна вызваленыя”, — гаворыцца ў кароткай заяве.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!

REFORM.news
Add a comment

Attention, pre-moderation. If you are in Belarus, do not leave a comment without VPN enabled.