Развітанне з тэатральным крытыкам Аляксеем Стрэльнікавым пройдзе ў храме Свята-Елісавецінскага манастыра
Reform.news · 20 декабря 2022, 18:52
https://reform.news/razvitanne-z-tjeatralnym-krytykam-aljakseem-strjelnikavym-projdze-hrame-svjata-elisavecinskaga-manastyra/Развітанне з Аляксеем Стрэльнікавым адбудзецца заўтра, 21 снежня, у Мінску, у храме Свята-Елісавецінскага манастыра (вул. Выгоцкага, 6). Паніхіда ў 10.00. Развітанне ў 11.00.
Пахаваны беларускі тэатральны дзеяч будзе на Лясных могілках у Мінску.
Тэатральны крытык, рэжысёр, педагог, акцёр, арт-менеджар Аляксей Стрэльнікаў трагічна загінуў у выніку няшчаснага выпадку 17 снежня. Яму было 39 гадоў.
У тэатральнага падзвіжніка засталіся жонка і сын. Падтрымаць блізкіх Аляксея Стрэльнікава можна тут.
