Развітанне з мастаком Леанідам Дзягілевым пройдзе ў Храме Раства Прасвятой Багародзіцы ў вёсцы Тарасава

Культура
Фото: Леонд Дягилев, isz.minsk.by

Заўтра, 2 ліпеня, у Храме Раства Прасвятой Багародзіцы ў вёсцы Тарасава адбудзецца развітанне з беларускім графікам, мастацтвазнаўцам, культурным дзеячам Леанідам Дзягілевым. Паніхіда пачнецца а 13.00 па адрасе: Тарасава, вуліца Ражджэственская, 2, паведаміў Беларускі Саюз мастакоў.

Тэарэтык і практык дызайна, мастацтвазнаўца, педагог Леанід Дзягілеў пайшоў з жыцця 1 ліпеня ва ўзросце 83 гадоў.

Леанід Дзягілеў нарадзіўся ў вёсцы Сасноўка Віцебскай вобласці 1 верасня 1940 года. У 1958 годзе скончыў Віцебскае мастацка-графічнае педагагічнае вучылішча. Пасля службы ў Савецкай Арміі паступіў вучыцца ў Ленінградскае вышэйшае мастацка-прамысловае вучылішча імя В. Мухінай, дзе паглыбіў веды па інтэр’еры і абсталяванні ў настаўніка Васіля Пятрова.

У 1982 годзе скончыў аспірантуру пры Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Акадэміі навук Беларусі па спецыяльнасці «Гісторыя мастацтваў», якая і стала яго асноўнай спецыялізацыяй. З 1984 года выкладаў у Беларускам дзяржаўнам тэатральна-мастацкам інстытуце — быў прарэктарам па навуковай працы, прафесарам кафедры, дацэнтам. Часы яго прарэктарства на пачатку 1990-х запомніліся і адлічэннямі студэнтаў, арыентаваных на сучаснае мастацтва і мадэрнісцкія практыкі. Паміж новым і старым Леанід Дзягілеў у той час аддаў перавагу другому.

Але чатырнаццаць год свайго жыцця Леанід Дзягілеў аддаў Інстытуту сучасных ведаў імя А. М. Шырокава, дзе ўзначальваў кафедру дызайну з 2005 па 2019 гады. За гэты час ён забяспечыў прафесійнае і метадычнае развіццё аддзялення, высокі ўзровень падрыхтоўкі спецыялістаў у галіне дызайну. Вучнямі Леаніда Дзягілева з’яўляюцца многія вядучыя мастакі і дызайнеры Беларусі.

Намаганнямі Леаніда Дзягілева ў Беларусі была пашырана сетка сярэдніх мастацкіх вучэбных устаноў у кожнай галіне, створана Мінская гімназія-каледж мастацтваў на базе сярэдняй школы з мастацкім ухілам.

Таксама працуючы дырэктарам Дырэкцыі мастацкіх выставак Міністэрства культуры Беларусі, арганізаваў звыш сотні перасоўных выставак беларускіх мастакоў. На аснове фондаў жывапісных, скульптурных, графічных работ і твораў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва быў створаны Музей сучаснага выяўленчага мастацтва.

З’яўляецца аўтарам артыкулаў па праблемах сінтэзу мастацтваў у архітэктуры, метадычных прац па мастацкай адукацыі.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.news (ранее REFORM.by)


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: