Сталі вядомыя час і месца развітання з Нінай Маргаевай (Янай Радай). 16 траўня з 9 да 11 гадзін у праваслаўным Саборы Святой Магдаліны ў Варшаве адбудзецца літургія, на якой будуць маліцца аб Ніне, і можна будзе праводзіць таленавітую мастачку ў апошні шлях.
Інфармацыю пра месца развітання паведамілі ў сацсетках сябры Ніны. Першапачаткова называлася іншае месца, а цяпер арганізатары ўзгадалі верхні і ніжні храмы Сабора Святой Марыі Магдалены па алеі Салідарнасці, 52.
«Таксама, у каго не атрымоўваецца раніцай, ёсць магчымасць развітацца ў крэматорыі ў Wyszków под Варшавай в 15.30», – удакладніла Лера Лазук.
Сыход Ніны Маргаевай – таленавітай мастачкі, педагога, якая змагалася з цяжкай хваробай, моцна ўзрушыў беларускую культурную супольнасць.
Заснавальніца дзіцячай мастацкай студыі PLOT у Мінску была вымушана пакінуць Беларусь у 2022 годзе з-за пагрозы рэпрэсій. Яны прыехала ў Варшаву разам з сынам Міронам і спаніэлем па мянушцы Хлоя. Запусціла новы праект «Glieba». Ладзіла заняткі з дзецьмі ў Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве. Калі стала вядома пра цяжкую хваробу – а творца захварэла на бакавы аміятрафічны склероз (БАС), калегі і сябры Ніны, Беларуская Рада культуры абвясцілі тыдзень салідарнасці і збор на лячэнне ды падтрымку Ніны. Але хвароба перамагла.
У гэтыя дні творцы, хто ведаў Ніну, узгадваюць яе добрым словам і распавядаюць пра тое, якім яна была чалавекам.
Яніна Рашчынская, рэжысёрка
«Калі Ніна прыехала да Варшавы, то сутыкнулася з цяжкасцю знайсці кватэру для самотнай жанчыны з дзіцём і сабакам. А ёй было так важна забраць Хлою. Бясконца маніторылі бот, званілі, шукалі, але нічога не атрымоўвалася. Тады Ніна прыдумала расклеіць уласныя абвесткі, на якіх намалявала сваю маленькую, але адважную і вясёлую сям’ю. Столькі цяпла і прагі да жыцця ў гэтым малюнку…»

Света Бень, музыка, паэтка
«Цудоўная Ніна і яе карціны. Смерці няма, але ёсць невыносная боль развітання і страшная пустэча на месцы, дзе быў чалавек, такі жывы, прыгожы, крохкі, неабходны і адважны».
Сафія Садоўская, куратарка
«Нина, птица, слушай,
Всегда будет у меня этот день.
Затихший, израненный Минск.
Открываю дверь в квартиру на четвёртом этаже, на улице Ломоносова.
Собака Хлоя несётся навстречу, прыгает на руки, машет хвостом, сносит своей любовью.
Ева быстро раздевается и бежит в маленькую комнату — в ту самую, где за обычным обеденным столом случается космос художественной студии.
Рядом с сердцем и взглядом Нины дети находили свои собственные способы быть, жить в рисунках. Их самость звучала громче всех правил.
А взрослым было непросто — рядом с таким живым, обнажённым к боли сердцем невозможно не почувствовать тяжесть собственных броней и тотальную глухоту.
Приходится признать: не такой уж ты и живой.
Нина, Хлоя, как хорошо, что вы есть друг у друга.
И твой особенный взгляд никуда не пропал.
Он — всё ещё здесь.
И этот хвост.
И эта студия в квартире.
И эти чудеса — внутри наших детей.
Спасибо тебе.
Лети легко».
Ніне Маргаева было 40 гадоў.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
В заге ошибка в фамилии Нины