Распачаўся прыём заявак на паэтычную прэмію імя Наталлі Арсенневай

Культура
ПЭН_навіны на сайт (1280 x 720 пикс.) - 83

Пачынаецца прыём заявак на паэтычную прэмію імя Наталлі Арсенневай за найлепшую кнігу паэзіі на беларускай мове. У гэтым годзе будуць уручаны ажно дзве ўзнагароды – за кнігі, выдадзеныя ў 2022 і 2023 гадах, — паведамляе Беларускі ПЭН.

Кніга, якая будзе падавацца на конкурс, павінна адпавядаць наступным крытэрыям:

  • жанр – паэзія;
  • кніга выдадзена ў 2022 ці 2023 годзе (калі кніга выдадзена ў 2021 годзе, але з нейкіх прычын не ўдзельнічала ў леташнім конкурсе, яна можа быць заяўлена на ўдзел сёлета);
  • мова кнігі – беларуская;
  • кніга мусіць быць выдадзена ўпершыню ў папяровым ці электронным выглядзе (выдадзенай упершыню лічыцца кніга, палова і больш зместу якой публікуецца ўпершыню).

Падрабязней пра ўмовы і правілы прэміі можна даведацца са Статуту і рэгламенту.

Для ўдзелу ў конкурсе аўтарам трэба запоўніць спецыяльную форму па спасылцы і даслаць электронную версію кнігі разам з вокладкай у фармаце jpeg, jpg, або png на адрас электроннай пошты арганізатараў ([email protected] – у тэме ліста трэба пазначыць назву кнігі і аўтара).

Канчатковы тэрмін падачы заявак – 5 траўня 2024 года ўключна.

Пераможцы будуць абраныя выдатнымі беларускімі паэтамі і літаратуразнаўцамі, склад журы будзе абвешчаны найбліжэйшым часам.

Паэтычная прэмія была заснавана ў гонар Наталлі Арсенневай, выдатнай паэткі і зоркі літаратуры Заходняе Беларусі, аўтаркі знакавага верша «Магутны Божа». Арганізацыяй прэміі займаюцца Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў.

Першым лаўрэтам прэміі быў Уладзімір Някляеў, які ў 2017 годзе атрымаў узнагароду за кнігу «Толькі вершы».

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.news


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: