Расійская рэжысёрка са Смаленскага драмтэатра будзе працаваць у Гродзенскім драмтэатры

Культура
Фота: сацсеткі Аліны Сарокінай.

13 снежня ў Гродзенскім драмтэатры адбудзецца прэм’ера навагодняй казцы «Шчаўкунок» у пастаноўцы Аліны Сарокінай. Рэжысёрка Смаленскага драматычнага тэатра імя Грыбаедава пераехала ў Гродна, каб распачаць «новы этап у сваёй кар’еры» ў беларускай тэатральнай установе, піша «Гродзенская праўда».

Як заўважыла дзяржаўнае выданне, Аліна Сарокіна жыве ў горадзе ўжо некалькі месяцаў.

Паспрабаваць сябе ў Гродзенскім драмтэатры яе запрасіла дырэктар установы Вольга Багдановіч, зараз рэжысёрка вывучае Гродна і яго атмасферу. Сарокіна прызналася, што бачыла пастаноўкі тэатра з Гродна яшчэ ў Смаленску: «Уже тогда они мне очень понравились».

«Очень хочу в будущих работах уделить внимание истории, — акуртна заявіла яна пра свае планы. — Мне бы хотелось рассказать ее так, чтобы она была понятна зрителю, учитывая менталитет и культурные особенности».

У даробку расійскай творцы — праца восем гадоў у Растоўскім тэатры драмы імя Горкага на пасадзе начальніцы рэкламна-рэпертуарнага аддзела, потым вучоба ў ГІЦІСе на курсе ў беларускага рэжысёра Віталя Баркоўскага. Пасля дыпломнага спектакля ёй прапанавалі працу ў Смаленскім драмтэатры — і там яна засталася і праслужыла дзесяць гадоў.

У гэтым годзе смаленская тэатральная ўстанова прыязджала з гастролямі ў Беларусь акурат спектаклем Сарокінай паводле Астроўскага «На каждого мудреца довольно простоты» адкрывалася ў Мінску «Неделя русской классики».

Reform.news праглядзеў на сайце расійскай установы спектаклі рэжысёркі: пераважна гэта музычныя казкі, камедыі, вадэвілі пра любоў, трылеры, але таксама сустракаюцца тэматычныя пастаноўкі да даты, так скажам, змешанага фармату. Напрыклад, звяртае на сябе ўвагу спектакль пра Юрыя Гагарына, які апісваецца як «час гераічнага партрэта» — «Он сказал: Поехали!».

Сам Смаленскі драмтэатр, які прымае на гастролі «Донбасс ОПЕРА» і запрашае на мерапрыемствы ўдзельнікаў СВА і іх сем’і, у сваім рэпертуары арыентуецца пераважна на пастаноўкі па творах расійскіх класікаў.

Якім чынам спадарыня Сарокіна выйдзе са звыклага фармату можна толькі рабіць здагадкі. Ва ўсялякім разе казка «Шчаўкунок» у як пастаноўцы падаецца на сайце грозенскага тэатра максімальна абстрактна. 

«На вялікай сцэне – знакамітая навагодняя казка «Шчаўкунок» – дзіўная гісторыя першага кахання юнай Мары ў зачараванага прынца. Як толькі праб’юць старадаўні гадзіннік – зала азарыцца святлом і напоўніцца каляднай магіяй. Пачнуцца цуды!», – адзначаецца ў анатацыі.

Падобна на тое, што актуальнае кіраўніцтва тэатра ў Гродна вырашыла «адным стрэлам забіць двух трусоў»: закрыць кадравыя страты і паставіць на забаўляльныя спектаклі, якія дапамогуць установе зарабіць у актуальных умовах абмежаванага дзяржфінансавання.

Нагадаем, што Гродзенскі драмтэатр пасля рэпрэсій у тэатры шукаў галоўнага рэжысёра чатыры гады. У 2020 годзе з тэатра былі звольнены рэжысёр-пастаноўшчык Сяргей Курыленка, галоўны рэжысёр Генадзь Мушперт. У цэлым, цягам верасня 2020 года калектыў старціў не менш за дзесяткі супрацоўнікаў у выніку забастоўкі.

Пакуль на сайце гродзенскай установы ні ў аддзеле «Адміністрацыя», ні «Мастацкае кіраўніцтва» імя Аліны Сарокінай няма.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости