Раман Альгерда Бахарэвіча «Сабакі Эўропы» выйшаў у нямецкім перакладзе
Reform.news · 31 января 2024, 14:00
https://reform.news/raman-algerda-baharjevicha-sabaki-je-ropy-vyjsha-u-njameckim-perakladze/Раман «Сабакі Эўропы» Альгерда Бахарэвіча выйшаў у нямецкім перакладзе Томаса Вайлера ў выдавецтве Voland&Quist. Гэтай падзеі літаратар чакаў тры гады: «Мая кніга пра маю краіну, маю мову і маю Эўропу», — напісаў аўтар у сацсетках. Выхад кнігі супаў з днём яго нараджэння.
Першая прэзэнтацыя выдання адбудзецца 22 лютага ў Literaturhaus Berlin.

Кнігу ўжо можна перадзамовіць. Таксама чакаюцца прэзентацыі нямецкай версіі рамана ў Германіі, Аўстрыі і Швейцарыі.
«Сабакі Эўропы» — раман Альгерда Бахарэвіча, выдадзены ў 2017 годзе ў выдавецтве «Логвінаў». Рэдактар: Сяргей Шупа.
У 2022 годзе «Сабакі Эўропы» сталі першай беларускай мастацкай кнігай, прызнанай рэжымам Лукашэнкі «экстрэмісцкай».
Паводле кнігі пастаўлены два спэктаклі: «Сабакі Эўропы» Беларускага Свабоднага тэатра (рэжысёр — Мікалай Халезін) і «Гусі-людзі-лебедзі» Купалаўцаў (рэжысёр Аляксандр Гарцуеў).
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
