Раман Альгерда Бахарэвіча «Сабакі Эўропы», які сёлета выйшаў у нямецкім перакладзе Томаса Вайлера ў выдавецтве Voland&Quist, трапіў у шорт-ліст Літаратурнай прэміі горада Гамбурга-2024 (катэгорыя «Кніга года»), — паведаміў літаратар на сваёй старонцы ў Facebook.
На прэмію «Кніга года» было намінавана 140 кніг, у шорт-ліст трапілі 5 кніг белетрыстыкі і 5 кніг нон-фікшн.
Пераможцаў абвесцяць у лістападзе.
Нагадаем, што «Сабакі Эўропы» — раман Альгерда Бахарэвіча, выдадзены ў 2017 годзе ў выдавецтве «Логвінаў». Рэдактар: Сяргей Шупа. У 2022 годзе «Сабакі Эўропы» сталі першай беларускай мастацкай кнігай, прызнанай рэжымам Лукашэнкі «экстрэмісцкай».
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
Поддержите Reform.news донатом!
🔥 Последние новости
У мастачкі і даследчыцы Лесі Пчолкі выйшла «адкрытая» кніга пра пратэсты ў Беларусі і Ганконгу 16:46
«МотолькоПомоги»: военный Ми-26, который продается с 2019 года, по воздуху отбуксировали в Оршу 16:45