Літаратурная прэмія імя Карласа Шэрмана аб’явіла аб пачатку збору заявак. Сёлета прэмія адзначыць найлепшыя пераклады, выдадзеныя ў 2021 і 2022 гадах.
Прэмія імя Карласа Шэрмана ўручаецца за найлепшыя пераклады мастацкай кнігі на беларускую мову. Прафесійнае журы вызначыць лаўрэатаў у трох намінацыях: «Пераклад прозы», «Пераклад паэзіі», «Пераклад дзіцячай кнігі». Пераможцаў чакаюць каштоўныя ўзнагароды.
Абмежаванні для перакладчыкаў паводле ўзросту, грамадзянства, месца жыхарства і месца публікацыі твораў адсутнічаюць. Намінуюцца кнігі жывых перакладчыкаў. У конкурсе можа ўдзельнічаць любая колькасць кніг аднаго перакладчыка.
Падрабязней пра ўмовы прэміі можна даведацца тут.
Заяўкі прымаюцца да 20 жніўня (уключна).
Нагадаем, што лаўрэатамі прэміі за 2020-2021 гады сталі: Вольга Гронская, Юля Цімафеева, Алена Пятровіч.
Суарганізатарамі прэміі сёлета выступаюць Bellvory Stiftung (Switzerland), Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў.
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: