Прэмія Цёткі абвясціла поўны спіс у мастацкай намінацыі, піша bellit.info.
Агульны спіс намінантаў на Прэмію Цёткі ў галіне мастацкага афармлення склаў 23 пазіцыі. У цэлым эксперты разгледзелі 42 працы, што прэтэндавалі на ўдзел у конкурсе.
За прэмію змагаюцца наступныя кнігі і ілюстратары:
Настасся Арайс — Наталля Станкевіч. Здарэнне ў Краіне-Дзе-Робяць-Котак (пер. П. Касцюкевіча) — Мінск: Галіяфы, 2022
Лілія Бусарава — Эдзі Aгняцвет. Мой рыжы Бім: вершы — Мінск: Маст. літ., 2022
Лізавета Ганчарова — Наталка Харытанюк. Казка пра тое, як Святога Міколу забаранялі — KEW, 2022
Раман Гарошка — Андрэй Скурко. Пра сланоў і барсучкоў для дзяўчат і хлапчукоў — Мінск: Тэхналогія, 2022
Юлія Давыдава — Кацярына Хадасевіч-Лісавая. Гаспадыня Ліловага цмока; Помста Змрочнага птаха: жахліўчыкі — Мінск: Звязда, 2022
Лілія Давыдоўская — Ганна Янкута. Вам дапаможа КВА — Мінск: Альтыёра Фортэ, 2022
Міхаіл Дайлідаў — Рыгор Барадулін. У ката Мірона чорная карона — Мінск: Кнігазбор, 2022
Міхаіл Дайлідаў — Мікола Мятліцкі. Сарока з праспекта — Мінск: Маст. літ., 2022
Вольга Дзятко — Самы смачны яблык (Л. Арабей, Б. Сачанка і інш.) — Мінск: Мастацкая літаратура, 2022
Лера Жылінская — Жыў-быў вожык: апавяданні пра жывёл (Я. Брыль, Я. Бяганская і інш.) — Мінск: Мастацкая літаратура, 2022
Ганна Каліноўская — У Лепелі лепей… (тапанімічныя паданні беларусаў) — Мінск: Беларусь, 2022
Людміла Каюкова — Надзея Кім. Адкуль Я — Мінск: Пазітыў-цэнтр, 2022
Лізавета Лянкевіч — Антон Францішак Брыль. Мышыныя Каляды — Мінск: Янушкевіч, 2022
Лізавета Лянкевіч — Янка Маўр. Палескія рабінзоны — Мінск: Папуры, 2022
Святлана Міхалап — Надзея Ясмінска. Кусь-Кусяндра — Мінск: Кнігазбор, 2022
Кацярына Раюнец — Надзея Кім. Кразі — чырвоны кракадзільчык — Мінск: Пазітыў-цэнтр, 2022
Святлана Стахоўская — Анатоль Зэкаў. Калаўрот хлапечых прыгод — Мінск: Звязда, 2022
Света Тата — Света Тата. Ева намалявала Коніка — Мінск: Папуры, 2022
Света Тата — Света Тата. Ева намалявала Цмока — Мінск: Папуры, 2022
Вераніка Фурусава — Змітрок Марозаў. Вясёлы калаўрот — Мінск: Беларусь, 2022
Дар’я Чарняўская — Маргарыта Латышкевіч. Муры, Том і дырыжаблік — Мінск: Звязда, 2022
Анастасія Шведава — Міхась Даніленка. Як дажджы памірыліся — Мінск: Маст. літ., 2022
vera.bei — Юры Несцярэнка. Неверагодны свет: дзіцячыя загадкі-рыфмаванкі на беларускай мове — Мінск: Тэхналогія, 2022
Неўзабаве будзе абвешчаны кароткі спіс намінацыі «Найлепшае мастацкае афармленне», вызначаны экспертамі.
Нагадаем, што Прэмія Цёткі традыцыйна прысуджаецца ў дзвюх намінацыях: за найлепшую кнігу для дзяцей і падлеткаў (арыгінальныя аўтарскія творы, напісаныя на беларускай мове) і за найлепшае мастацкае афармленне (да ўдзелу прымаюцца арыгінальныя і перакладныя кнігі на беларускай мове).
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram