Праваабарончы цэнтр «Вясна» адкрыў у сеціве галерэю-архіў малюнкаў беларускіх палітвязняў

Культура
Малюнак Алеся Пушкиіна. Крыніца: prisonart.spring96.org.

PrisonArt — такую назву мае анлайн-галерэя малюнкаў беларускіх палітзняволеных, што з’явілася ў сеціве напярэдадні Дня палітвязняў. Адмысловы архіў твораў беларусаў і беларусак, якія апынуліся за кратамі ў 2020-2023 гадах, стварыў Праваабарончы цэнтр “Вясна”.

Працы былі намаляваныя ў камерах СІЗА, на «хіміі» ці ў калоніі, а пасля дасланыя на волю, — адзначаецца на старонцы праекта.

«Вясна» сабрала малюнкі палітзняволеных з адкрытых крыніцаў.

«[Мы] лічым важным захаваць іх у адным месцы як частку гісторыі барацьбы беларусаў за свабоду, дэмакратыю і правы чалавека», — падкрэсліваюць праваабаронцы.

Праваабарончы цэнтр "Вясна" адкрыў у сеціве галерэю-архіў малюнкаў беларускіх палітвязняў
Малюнак Сцяпана Латыпава. Крыніца: prisonart.spring96.org.

Сёння ў галерэі прадстаўлены творы 29 палітзняволеных, сярод якіх — малюнкі Алеся Пушкіна, Дар’і Чульцовай, Паўла Севярынца, Надзеі Калач, Марыі Каленік, Сцяпана Латыпава, Яны Арабейка і іншых аўтараў.

На сайце працы сістэматызаваная па катэгорыях: «Жывёльны свет», «Людзі», «Фантасмагорыя», «Турмы Муры».

Праваабарончы цэнтр "Вясна" адкрыў у сеціве галерэю-архіў малюнкаў беларускіх палітвязняў
Малюнак Дар’і Чульцовай. Крыніца: prisonart.spring96.org.

Архіў аказвае моцна ўздзеянне, — у творах аўтараў шмат болю, адзіноты, пакутаў, але і надзеі.

«Калі ў вас ёсць малюнкі палітвязняў і яны не прадстаўленыя на сайце, дашліце іх нам па адрасе: [email protected]», — звяртаўцца да наведвальнікаў стваральнікі праекта.

Трапіць у галерэю-архіў можна па спасылцы.

Праваабарончы цэнтр "Вясна" адкрыў у сеціве галерэю-архіў малюнкаў беларускіх палітвязняў
Малюнак: Крысціна Чаранкова. Крыніца: prisonart.spring96.org.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: