Некамерцыйная і недзяржаўная арганізацыя «Прававая ініцыятыва» падчас Тыдня супраць катаванняў арганізуе мерапрыемствы ў самых розных фарматах: спектаклі, перфомансы, квізы, кінапрагляды, лекцыі, прэзентацыі дакументаў:
Праграма пройдзе ў трох гарадах і анлайн — з 20 па 26 чэрвеня.
Вільня
Пачынаецца праграма ў аўторак, 20 чэрвеня, квізам «PRAVO NAPRAVO», прысвечанаму праву на абарону ад катаванняў. Абяцаюць шмат новых фактаў і цікавых пытанняў у сяброўскай атмасферы паб-квіза.
На наступны дзень арганізуюць гукавую інсталяцыю ў Літоўскім музеі акупацыі і барацьбы за свабоду.
22 чэрвеня, у чацвер, пройдзе перформанс Сяргея Шабохіна «375 0908 2334. The body you are calling is currently not available», створаны ў знак пратэсту супраць рэпрэсій, дыктатуры, страху і стрэсу.
23 чэрвеня, у пятніцу, пакажуць тры дакументальныя фільмы пра падзеі 2020 года — «Калі кветкі не маўчаць», «Што мы будзем рабіць заўтра?», «Чым я магу вам дапамагчы?». Пасля прагляду адбудзецца сустрэча з рэжысёрам фільма «Што мы будзем рабіць заўтра?» Максімам Шведам.
26 чэрвеня, у панядзелак, пройдзе інтэрактыўная лекцыя пра гісторыю катаванняў на тэрыторыі Беларусі ад праваабарончага цэнтра «Вясна».
Варшава
20 чэрвеня, у аўторак, пакажуць п’есу «Мора Хрысціны» — пра падзеі 9-14 жніўня ў беларускіх РАУСах.
23 чэрвеня будзе дэманстравацца дакументальны фільм «Беларускі працэс» пра гісторыю трох людзей, якія сталі ахвярамі катаванняў у беларускіх турмах і цяпер імкнуцца пераадолець траўматычны досвед, а таксама дамагаюцца суда для сваіх катаў.
24 і 25 чэрвеня адбудзецца спектакль Свабоднага тэатра «Последетство» — гэта гісторыі беларускіх і ўкраінскіх дзяцей, якія перажылі вымушаную эміграцыю (некаторыя нават падвойную) і ўцяклі ад вайны разам са сваімі бацькамі.
Познань
22 чэрвеня пройдзе майстар-клас «Праваабарона ў дзеянні».
Месца і час мерапрыемстваў, а таксама праграму анлайн можна паглядзець тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: