Прамвытворчасць у Беларусі па выніках жніўня працягнула паказваць слабы рост. Аб’ём прамысловай вытворчасці ў студзені-жніўні склаў 146 млрд рублёў. Ён вырас у супастаўных цэнах на 0,2% у параўнанні з аналагічным перыядам 2025 года, сведчаць даныя Белстата. Па выніках сямі месяцаў прамвытворчасць расла на 0,1%.
Галіны паказалі наступную дынаміку:
- горназдабыўная прамысловасць +2,7% (1,97 млрд рублёў),
- апрацоўчая прамысловасць -1% (129 млрд рублёў),
- забеспячэнне электраэнергіяй, газам, парай, гарачай вадой і кандыцыянаваным паветрам +7,5% (12,25 млрд рублёў),
- водазабеспячэнне; збор, апрацоўка і выдаленне адходаў, дзейнасць па ліквідацыі забруджванняў +1,6% (2,82 млн рублёў).
У рэгіянальным разрэзе найбольшае зніжэнне паказаў Мінск (-4,6%). Мацней за ўсё вырасла прамвытворчасць у Брэсцкай вобласці (+5%).

