Праменад кніжных прэзентацый на віленскай PRADMOVA — фотафакт
Reform.news · 15 октября 2023, 17:50
https://reform.news/pramenad-knizhnyh-prjezentacyj-na-vilenskaj-pradmova-fotafakt/Сёння, 15 кастрычніка, ідзе другі дзень фестывалю інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA.
Гісторык і крытык Дзяніс Марціновіч прадставіў свой будучы нон-фікшн пра кіраўніка БССР Мікалая Слюнькова — «Слюнькоў. Палітычная біяграфія». Адбылася прэзентацыя нумара часопіса «Топас» да 100-ддзя нараджэння філосафа і эканаміста Карнэліюса Кастарыядыса, мастачка Святлана Дземідовіч і паэтка Наста Кудасава прэзентавалі арт-зборнік «Побач»…
Сёння чакаецца Ноч паэзіі, у межах якой выступяць: Андрэй Бастунец, Сабіна Брыло, Павел Горбач, Марыя Мартысевіч, Ванда Марцінш Душ Рэйш, Дар’я Роскач, Сяргей Сыс, Ціхан Чарнякевіч, Ганна Шакель.






