Сёлета моўныя курсы «Мова Нанова» святкуюць сваё 10-годдзе. Сетка вядомай ініцыятывы на сёння працуе ў Варшаве, Вільні, Уроцлаве, Беластоку, Трохграддзі, Быдгашчы і Тбілісі. Гэта невялікая ў параўнанні з былымі часамі колькасць гарадоў, але «ўсё ж такі ёсць». Але каманда нагадавае, што ініцыятыва існуе на валанцёрскіх пачатках без сталай падтрымкі, і славутая школка мае патрэбу ў дапамозе.
«Год таму мы, дзякуючы вам, сабралі на падтрымку курсаў патрэбную для нас суму. Дзякуем! Гэта нам дапамагло вырашыць шэраг пытанняў на працягу цэлага года! Цяпер мы зноў распачынаем чарговы збор на бягучыя патрэбы курсаў. Будзем вельмі ўдзячныя, калі ў вас атрымаецца падтрымаць нас!» — звяртаюцца да беларусаў валанцёры.
Варта дадаць, што на дадзены момант сабраныя ўжо 90% ад сумы, якая патрабуецца. Засталося зусім трохі.
Падтрымаць курсы, што адкрываюць беларускую мову нанова, можна тут.
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: