Праект музыкаў Светы Бень і Сяргея Навіцкага WTBSK выпусціў першы сінгл

Культура
Сяргей Навіцкі і Света Бень на канцэрце ў лютым 2024-га. Фота: Раман Якімаў.

«Тут нікому не месца» — так называецца першы сінгл сумеснага музычнага праекта Светы Бень і Сяргея Навіцкага WTBSK. Кампазіцыяй у стылі hard techno музыкі падзяліліся ў сваіх сацсетках.

«Гэты запіс пачаўся ў доміку Грабажа — у парку на месцы старадаўніх французскіх могілак у Шэціне, — распавяла пра гісторыю стварэння сінгла і новага альбома Света Бень. — Ад могілак толькі гэты дамок і застаўся. І яшчэ некалькі надмагілляў і асабліва ціхая атмасфера. Праўда, на даху жыла куніца. Злавесна шумная і непрыемна актыўная. Яна кагосьці кожную ноч ела на даху. І слухаць гэта было жудасна непрыемна.

Праект музыкаў Светы Бень і Сяргея Навіцкага WTBSK выпусціў першы сінгл
Вокладку для сінгла стварыла Masha Garash.

Мы з Сяргеем Навіцкім запісвалі там альбом — шукалі гукі ў самім доме і навакол, гралі з раніцы да ночы, ведаючы, што нікому не перашкаджаем. Напэўна, мы заміналі толькі куніцы, і яна адыгрывалася на нас па начах. Дах грукатаў так, быццам бы куніца бегала па ім на абцасах.

Я перабірала тэксты, напісаныя за апошнія пару гадоў. Вясёлага ў іх было мала. Як і ва ўсім навокал. Альбом атрымліваўся гэткі ж як домік — каменны, касцяны, грукатлівы, маласуцяшальны. Суцяшалі толькі старыя дрэвы ў парку, але мы ўвесь час штосьці запісвалі ці гралі, і да шпацыру справа так і не дайшла. Потым мы з’ехалі ў Берлін і вось зараз пачалі патроху выпускаць гэтыя песні ў свет.

Першымі паляцелі Буслы, якія выносяць дзяцей падалей ад тых месцаў, дзе нікому няма месца. Толькі куды выносяць, так і не ясна. Дзе яны, бяспечныя мясціны — ніхто не ведае. Нават куніца, якая больш нікога не грызе па начах, таму што яна загінула ў бойцы за тэрыторыю з барсуком, які пасяліўся ў парку.

Але хочацца спадзявацца, што хаця б буслы ведаюць, што рабіць. І што небудзь зробяць», — прадставіла новую песню і настрой будучай плыткі музыка і паэтка.

Слухаць «Тут нікому не месца» можна тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: