Праект MOST+ – гэта праграма стажыровак, якая спрыяе прафесійнаму абмену паміж беларусамі і іх калегамі з краін ЕС; фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца Гётэ-Інстытутам.
Цяпер праграма MOST+ мае магчымасць падтрымаць вашы стажыроўкі ў краіны Еўрасаюза большай працягласцю – ажно да 90 дзён. Раней максімальная працягласць такой паездкі магла быць не большай за 30 дзён.
На мінулым тыдні была праведзена інфасесія па магчымасцях MOST+ для беларускіх дзеячаў культуры.
Па выніках інфасесіі на сайце праграмы былі выкладзены асноўныя тэзы і пытанні, якія гучалі, а таксама важныя спасылкі на больш дэтальную інфармацыю.
Прафесія заяўніка павінна мець дачыненне да аднаго з 6 сектараў: Культура, Грамадская дзейнасць, Бізнес, Адукацыя, Ахова Здароўя, Устойлівае развіццё. Пад культурніцкім сектарам разумеюцца таксама і творчыя індустрыі, такія як мода, рамесніцтва, кіна- відэавытворчасць і інш.
MOST+ падтрымлівае паездкі з мэтамі:
- Наладзіць партнёрскія адносіны ў сваёй сферы.
- Распрацаваць супольныя праекты.
- Паўдзельнічаць у мерапрыемствах і прэзентацыях.
- Працаваць над абменам досведу і навучальнай дзейнасцю.
- Пашырыць прафесійныя сеткі.
Такім чынам, можна паехаць на: канферэнцыі і форумы, прафесійнае навучанне ў самых розных фарматах, платныя арт-рэзідэнцыі, стажыроўкі пры профільных установах і многае іншае. Таксама зараз праграма МОСТ+ можа падтрымаць і анлайн-мабільнасць, напрыклад, удзел у платных прафесійна-арыентаваных анлайн-канферэнцыях, курсах, рэзідэнцыях і інш.
Хто можа падацца:
- Грамадзяне Рэспублікі Беларусь, 18+. Можна мець 2 грамадзянствы, адно з якіх — беларускае.
- Вашай краінай пражывання можа быць Беларусь або любая іншая краіна. Краіна пражывання — гэта краіна, якую заяўнік лічыць краінай свайго сталага жыхарства.
- Можна падаць заяўку індывідуальна ці ў складзе групы да 5 заяўнікоў.
Хто НЕ можа падацца:
- фізічныя асобы і супрацоўнікі ўстановаў пад санкцыямі.
- студэнты, якія яшчэ не скончылі навучанне і не атрымалі першы дыплом і прафесійны досвед. Пры гэтым можна падавацца, калі вы атрымліваеце другую ці наступную адукацыю. Агулам для студэнтаў і выкладчыкаў працуе адмысловая праграма падтрымкі ад ЕС — SALT-II.
Фінансавая падтрымка пакрывае:
- праезд (у тым ліку перавозку багажу: карцін, абсталявання і інш.),
- пражыванне,
- страхоўку і інш.
- Таксама аказваецца візавая падтрымка.
Што важна ўлічыць для падачы:
- Заяўкі павінны прадугледжваць 2-3 месяцы для ацэнкі і падрыхтоўкі.
- Мабільнасць павінна дадаць каштоўнасць як заяўніку, так і яго прафесійнай супольнасці.
- Падрабязна апішыце свае мэты і план мабільнасці, а таксама — як яна паспрыяе развіццю вашай кар’еры.
- Праграма была ініцыяваная найперш для спрыяння пашырэнню міжнародных сувязяў. У сённяшніх умовах можна падаць заяўку і для аднаўлення ўнутрыбеларускіх сувязяў, аднак усё ж варта прадугледзець міжнародную супрацу — пры роўных балах гэта надаць вашай заяўцы прыярытэт.
- Часта вызначальная перавага — дакладнае бачанне спосабаў пашырыць ваш досвед паездкі сярод калег па прафсупольнасці. Ідэальна, калі можаце апісаць фарматы ці нават план дзеянняў (прэзентацыя, трэнінг, іншая адмысловая праграма для калег).
Прэзентацыя пра змест праграмы MOST+.
Прэзентацыя пра тое, як запоўніць форму заяўкі.
Сайт праграмы (з падрабязнай інструкцыяй)
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: