Праект беларускай фатографкі Сашы Вялічка пра аблічча прапаганды прымае ўдзел у фестывалі Valencia Photo

Культура
Падчас адкрыцця фотафестывалю ў Валенсіі. Фота: Ксенія Галубовіч.

Праект «Стан адмаўлення» беларускай фатографкі Сашы Вялічка ўвайшоў у праграму гішпанскага фестывалю Valencia Photo. Мастачка прадставіць сваю серыю, прысвечаную візуальнаму асэнсаванню механізмаў прапаганды і палітычных рэпрэсій у Беларусі.

Адкрыццё фестывалю адбылося 2 верасня, а 9 верасня в зале фонда Cañada1 Blanch пройдзе сустрэча з беларускай аўтаркай.

Праект беларускай фатографкі Сашы Вялічка пра аблічча прапаганды прымае ўдзел у фестывалі Valencia Photo
Падчас адкрыцця фотафестывалю ў Валенсіі. Фота: Ксенія Галубовіч.
Праект беларускай фатографкі Сашы Вялічка пра аблічча прапаганды прымае ўдзел у фестывалі Valencia Photo
Падчас адкрыцця фотафестывалю ў Валенсіі. Фота: Ксенія Галубовіч.

Арганізатары падзеі прадстаўляюць праект «Стан адмаўляення» як той, што падкрэслівае тэнденцыю пазбягаць і замяняць невыносныя тэмы павярхоўным і забаўляльным лічбавым кантэнтам.

Саша працуе з тэмай беларускіх рэпрэсій і дэманструе, як прапаганда пераўтварае нашу рэальнасць у абсурд.

Першая частка серыі ўключае пастановачныя фотаздымкі, заснаваныя на рэальных гісторыях затрыманняў і судовых працэсаў у Беларусі, калі падставай для абвінавачання маглі стаць, напрыклад, колер шаліка або снегавік з лозунгам. Сцэны рэканструяваны з элементамі гратэску і тэатральнасці, у духу абсурдных судоў.

Праект беларускай фатографкі Сашы Вялічка пра аблічча прапаганды прымае ўдзел у фестывалі Valencia Photo
З праекта Сашы Вялічка «Стан адмаўлення».

Другую частку праекта складаюць выявы, згенераваныя нейрасеткай на падставе рэальных загалоўкаў з дзяржаўных СМІ Беларусі, апублікаваных у дні канкрэтных затрыманняў.

«Я хацела стварыць візуальны эквівалент навінавага шуму — таго самага «інфармацыйнага смецця», якім прапаганда заглушае важныя падзеі. Гэта і ёсць яе галоўная стратэгія: адцягнуць, растварыць, сцерці», — распавядала Reform.news Вялічка.

Праект беларускай фатографкі Сашы Вялічка пра аблічча прапаганды прымае ўдзел у фестывалі Valencia Photo
З праекта Сашы Вялічка «Стан адмаўлення».

Праект «State of Denial», распачаты ў 2023 годзе, ужо быў прадстаўлены на шэрагу міжнародных пляцовак: у Нацыянальнай галерэі Zachęta ў Варшаве, Bunkier Sztuki у Кракаве, на фестывалях Circulation(s) у Парыжы, SIPF у Сінгапуры, а таксама ў Берліне і на персанальнай выставе ў Франкфурце-на-Майне. Фатаграфка працягвае над ім працу і зараз.

Праект беларускай фатографкі Сашы Вялічка пра аблічча прапаганды прымае ўдзел у фестывалі Valencia Photo
З праекта Сашы Вялічка «Стан адмаўлення».

Саша Вялічка родам з Беларусі, з 2021 года жыве і працуе ў Варшаве. Па адукацыі — магістр радыёфізікі, раней працавала ў ІТ. Яе зварот да мастацтва быў выкліканы палітычным пераследам і вымушанай эміграцыяй. Мастацкая практыка стала для яе спосабам працы з асабістай і калектыўнай траўмай. Вялічка працуе на скрыжаванні фатаграфіі, інсталяцыі, новых медыя і тэхналогій, даследуючы тэмы прапаганды, постпраўды і памяці.

ValenciaPhoto — міжнародны фестываль фатаграфіі і дэбатаў у Валенсіі. Месца сустрэчы фатографаў, куратараў, тэарэтыкаў выявы і эстэтыкі, гісторыкаў, галерыстаў, рэдактараў і іншых прафесіяналаў. Праз фатаграфіі фестываль прапануе розныя пункты гледжання на тое, як змяняецца свет.

Час і месца сустрэчы з Сашай Вялічка:  9 верасня, 19.00, Fundación Cañada Blanch (C/ Jorge Juan 4-2-2 46004, València).

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости