Працягваецца святкаванне 100-годдзя Васіля Быкава: сёння на імпрэзы запрашаюць Беларускі Дом у Варшаве і Цэнтр беларускай салідарнасці

Культура
Васіль Быкаў у Гродна.

Беларусы па ўсім свеце працягваюць адзначаць 100-гадовы юбілей Васіля Быкава тэматычнымі імпрэзамі. Сёлета ў Варшаве адбудзецца цэлых два мерапрыемствы з нагоды: у Беларускім Доме ў Варшаве і ў Цэнтры беларускай салідарнасці.

Ужо а 14.00 у Беларусім Доме ў Варшаве (ul. Kryniczna, 6) распачнецца культурная падзея ўшанавання памяці беларускага класіка, на якую завітаюць сябры і сучаснікі Васіля Быкава. На сустрэчы мусяць выступіць: Зянон Пазьняк, Сяргей Навумчык, Галіна Пазьняк, Зміцер Бартосік і іншыя культурныя дзеячы.

У праграме таксама: чытанне ўрыўкаў з твораў Васіля Быкава, лекцыя аб творчасці аўтара, спектакль «Суд сумлення» — эпілог з п’есы творцы «Апошні шанц».

А ўжо а 17.00 Цэнтр беларускай салідарнасці (Oleandrów, 6/2) запрашае на сваю імпрэзу з удзелам пісьменніка ды паплечніка Васіля Быкава — Уладзіміра Арлова ды старшыні Беларускага ПЭНа Таццяны Нядбай.

На сустрэчы можна будзе: пачуць запіс жывога голасу беларускага творцы, убачыць ягоныя малюнкі, дазнацца новыя факты пра ягоную творчасць, пачуць фрагменты ўспамінаў пра Васіля Быкава ад Карласа Шэрмана, ды набыць новае выданне класіка «Бліндаж», якое на імпрэзе прэзентуе выдавец, кіраўнік фонду Kamunikat.org Яраслаў Іванюк.

Таксама на вечары будзе зладжаны невялікі кірмаш з навінкамі беларускай літаратуры.

Пачытаць матэрыял Reform.news, у якім пра спадчыну і ўплыў пісьменніка распавядаюць Святлана Курс, Сяргей Навумчык, Аляксандр Гарцуеў, Света Бень, Павел Баркоўскі, можна тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: