1 лютага ў 18 гадзін па Мінску ці ў 16 гадзін па Варшаве ў межах праекта “Санаторый пад клепсідрай” на старонцы “Прастора польскай культуры” запрашаюць на размову і чытанні, прысвечаныя Віславе Шымборскай (1923-2012).
Мадэратар сустрэчы Андрэй Хадановіч разам з перакладчыцай і літаратуразнаўцай Марынай Казлоўскай паразважаюць над спадчынай геніяльнай польскай паэткі.
І паспрабуюць адказаць на наступныя пытанні:
- Што зрабіла Віславу Шымборску “Першай Дамай польскай паэзіі” і адной з найлепшых паэтак ХХ стагоддзя?
- Чаму толькі трэцюю кнігу вершаў аўтарка палічыла сваім сапраўдным паэтычным дэбютам?
- Як у свеце яе лірыкі суіснуюць высокае і нізкае, вечнае і штодзённае, асабістае і ўніверсальнае?
- Як памяць служыць інструментам самапазнання і пераасэнсавання свету? Чым вінаваты Ісак і чаму павярнулася Лотава жонка?
- Якое месца займаюць сны і “размовы з мёртвымі”?
- Чаму служыць і куды вядзе свет прадметаў і рэчаў?
- Як “зазямляецца” пафас маральнай праблематыкі?
- Якую ролю выконваюць (сама)іронія і гумар?
- Як вершы Віславы Шымборскай перакладалася на беларускую мову? (Ад Максіма Танка і Ніны Мацяш да сучасных паэтаў-перакладчыкаў).
Падчас анлайн-вечарыны можна будзе пачуць голас паэткі, яе вершы ў арыгінале і ў беларускіх перакладах.
1 лютага адзначаюць дзень памяці нобелеўскай лаўрэаткі Віславы Шымборскай, а 2023-ці абвешчаны ў Польшчы Годам Шымборскай.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Поддержите Reform.news донатом!
🔥 Последние новости
У мастачкі і даследчыцы Лесі Пчолкі выйшла «адкрытая» кніга пра пратэсты ў Беларусі і Ганконгу 16:46
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: