Польская пачатковая школа на Беласточчыне будзе насіць імя беларускага паэта Віктара Шведа

Культура
Фота: facebook.com/centrumkulturybialoruskiej

У сядзібе Гміны Чыжы адзінагалосна прагаласавалі за прысваенне імя Віктара Шведа пачатковай школе ў Чыжах. Гэта сімвалічная падзея прымеркавана да стагоддзя Віктара Шведа, якое адзначаецца  23 сакавіка, — піша Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку.

А яшчэ да яго стогадовага юбілею прымеркаваная прэм’ера спектакля «Віця», якая адбудзецца 23 сакавіка ў Падляшскай оперы і філармоніі ў Беластоку.

Віктар Швед нарадзіўся 23 сакавіка 1925 года ў вёсцы Мора на Падляшшы. Творчасць Віктара Шведа – гэта сямнаццаць зборнікаў вершаў па-беларуску і ў асабістым перакладзе на польскую мову. Пад канец жыцця выдаў яшчэ дзве кнігі ўспамінаў «З Мора ў горад». Быў сябрам Саюза польскіх літаратараў і Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости