«Podhaiska gra Podhajską»: ужо сёння ў Варшаве адбудзецца канцэрт кампазітаркі Вольгі Падгайскай з прэзентацыяй новага альбома

Культура
Фота: Юля Лейдзік, Яўген Канаплёў.

Сёння вечарам, 26 чэрвеня, у варшаўскім касцёле Святога Аляксандра адбудзецца канцэрт арганнай музыкі «Podhaiska gra Podhajską». Вядомая беларуская кампазітарка і арганістка Вольга Падгайская разам са скрыпачкай Лейлай Акберавай ужывую прэзентуюць творы з яе новага студыйнага альбома «Organ Works».

Як раней паведамляў Reform.news, новая кружэлка беларускай кампазітаркі, якая зараз жыве і працуе ў Варшаве, выйшла на польскім саблейбле Opus-series.com. У альбом увайшлі дзевяць кампазіцый, у цэнтры музычнага сусвету якіх знаходзіцца арган, спалучаны з сучаснай музычнай мовай і тонкай гукавой чуллівасцю.

Паводле слоў самой аўтаркі, гэты альбом — глыбока асабістая і інтымная гісторыя пра жыццё ў часы татальнай нявызначанасці, трывогі і грамадскага напружання. Кожны твор напісаны як рэакцыя на сучасныя выклікі — унутраны страх, гнятлівую цішыню, вострую патрэбу ў чалавечай блізкасці і пошук святла, нягледзячы ні на што.

Вольга Падгайская вядомая як аўтарка шматлікіх арганных, оперных, сімфанічных і камерных твораў, а таксама музыкі да тэатральных пастановак і кінафільмаў. Яна вядзе актыўную канцэртную дзейнасць і папулярызуе творчасць сучасных кампазітараў.

Час і месца прэзентацыі: 26 чэрвеня, а 19:00, Варшава, Касцёл Святога Аляксандра, Плошча Трох Крыжоў 10/14 (Plac Trzech Krzyży 10/14). Падрабязнасці тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!

REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.