Платформа Antiwarcoalition.art ладзіць анлайн-прэзентацыю часопіса, прысвечанага грамадзянскім сістэмам пад ціскам мілітарызацыі

Культура

5 лютага Antiwarcoalition.art прэзентуе першы выпуск часопіса AWC Journal пад назвай «Заблытанасць інфраструктур: грамадзянскія сістэмы пад ціскам мілітарызацыі».

Як вайна і гвалт трансфармуюць інфраструктуру, першапачаткова прызначаную для грамадзянскага жыцця?

Што адбываецца, калі дамы, дарогі, лічбавыя сеткі і экалагічныя сістэмы паглынаюцца ваеннай стратэгіяй?

Ці могуць мастацкія і крыміналістычныя метадалогіі вярнуць інфраструктуры з логікі вайны?

Часопіс даследуе гэтыя пытанні праз міждысцыплінарную прызму: як вайна перабудоўвае інфраструктуры ў фізічнай, сацыяльнай, лічбавай і экалагічнай сферах, выкрываючы іх глыбокую пераплеценасць з уладай, кантролем і выжываннем.

У ім таксама асвятляюцца крэатыўныя стратэгіі, якія кідаюць выклік мілітарызаваным структурам — акты сабатажу, контркарты і спекулятыўнае апавяданне, якія разбураюць і аднаўляюць інфраструктуру.

Удзел бяруць eeefff, Аляксей Мінько, Назар Галяныч, Соня Ісупава, Айгерым Капар, Ліза Ганчарэнка, Таццяна Качубінская, Антонія Дзіка, Наташа Чычасава і іншыя.

Вядоўцы — галоўная рэдактарка ​​Антаніна Сцебур і сурэдактарка ​​Таццяна Качубінская.

Удзел вольны. Да ютуб-стрыму можна далучыцца па спасылцы.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: