У аўторак, 30 красавіка, пісьменніца і супрацоўніца Катынскага музея ў Варшаве Святлана Курс распавядзе пра «Беларускі катынскі спіс». Сустрэча адбудзецца ў Варшаве.
Увесну 1940 года НКУС расстраляў каля 22 тысяч польскіх вайсковапалонных, найбольш вядомае месца расстрэлаў — Катынь на Смаленшчыне. Іншыя месцы камуністычных злачынстваў — Меднае (каля Цвяры, Расея), Пяціхаткі (Харкаў), Быкоўня (Кіеў) і Херсон.
На падставе перададзеных польскаму боку дакументаў НКУС удалося аднавіць амаль увесь спіс расстраляных і месцы іх смерці.
Аднак па сённяшні дзень невядомымі застаюцца лёсы каля 3870 вязняў турмаў Заходняй Беларусі.
З папер вынікала, што значную частку з іх скіравалі ў Мінск, але па сённяшні дзень беларускія ўлады адмаўляюць, што НКУС здзяйсняла расстрэлы палонных на тэрыторыі Мінска.
Чаму гэтую праўду хаваюць дагэтуль?
Уваход на сустрэчу вольны.
Дата: 30 красавіка
Час: 18.00 (час мясцовы)
Месца: Witryna Domu Wschodniego, плошча Канстытуцыі, 6 (правае крыло), Варшава
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram