Пісьменніца Святлана Курс распавядзе пра беларускі катынскі спіс

Культура

У аўторак, 30 красавіка, пісьменніца і супрацоўніца Катынскага музея ў Варшаве Святлана Курс распавядзе пра «Беларускі катынскі спіс». Сустрэча адбудзецца ў Варшаве.

Увесну 1940 года НКУС расстраляў каля 22 тысяч польскіх вайсковапалонных, найбольш вядомае месца расстрэлаў — Катынь на Смаленшчыне. Іншыя месцы камуністычных злачынстваў — Меднае (каля Цвяры, Расея), Пяціхаткі (Харкаў), Быкоўня (Кіеў) і Херсон.

На падставе перададзеных польскаму боку дакументаў НКУС удалося аднавіць амаль увесь спіс расстраляных і месцы іх смерці.

Аднак па сённяшні дзень невядомымі застаюцца лёсы каля 3870 вязняў турмаў Заходняй Беларусі.

З папер вынікала, што значную частку з іх скіравалі ў Мінск, але па сённяшні дзень беларускія ўлады адмаўляюць, што НКУС здзяйсняла расстрэлы палонных на тэрыторыі Мінска.

Чаму гэтую праўду хаваюць дагэтуль?

Пісьменніца Святлана Курс распавядзе пра беларускі катынскі спіс

Уваход на сустрэчу вольны.

Дата: 30 красавіка

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: Witryna Domu Wschodniego, плошча Канстытуцыі, 6 (правае крыло), Варшава

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: