Reform.news

Пераклад рамана Евы Вежнавец «Па што ідзеш, воўча?» на шведскую мову намінаваны на Міжнародную літаратурную прэмію Kulturhuset Stadsteatern

Reform.news · 23 сентября 2024, 15:42

https://reform.news/peraklad-ramana-evy-vezhnavec-pa-shto-idzesh-vo-cha-na-shvedskuju-movu-naminavany-na-mizhnarodnuju-litaraturnuju-prjemiju-kulturhuset-stadsteatern/

Пераклад рамана Евы Вежнавец «Па што ідзеш, воўча?» стаў адным з пяці намінантаў на літаратурную прэмію Kulturhuset Stadsteatern.

Прэмія прысуджаецца за выдатны мастацкі твор у вартасным шведскім перакладзе. Ёй узнагароджваюцца як пісьменнікі, так і перакладчыкі. Грашовы прыз, які складае 150 000 шведскіх крон, дзеліцца пароўну паміж аўтарам і перакладчыкам.

Ева Вежнавец «Па што ідзеш, воўча?». Пераклад на шведскую мову.

Раман «Па што ідзеш, воўча?» на шведскую мову пераклалі Крысціна Бандурына і Мікаэль Нюдаль. Нагадаем, што раман «Па што ідзеш, воўча?» ў 2022 годзе быў перакладзены на нямецкую мову, у 2023-м на чэшскую, ён трапіў у трыццатку найлепшых кніг за 2023 год па версіі чэшскага літаратурнага часопіса Iliteratura.cz.

Дуэт-пераможца будзе абвешчаны 24 кастрычніка.

Першым пераможцам прэміі Kulturhuset Stadsteatern у 2016 годзе стала Вольга Токарчук за раман «Кнігі Якава».

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Реклама

Добавить комментарий