Пераклад рамана «Дзеці Аліндаркі» Альгерда Бахарэвіча патрапіў у спіс найлепшых кніг года, выдадзеных ва Украіне

Культура

Кніга Альгерда Бахарэвіча «Дзеці Аліндаркі», якая выйшла на ўкраінскай мове ў выдавецтве «Стилос», увайшла ў спіс найлепшых кніг года, складзеным украінскім ПЭНам. Пра гэта літаратар паведаміў на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

Перакладчыкі кнігі — Лэсік Панасюк і Дарына Гладун.

Украінскі ПЭН восьмы год запар складае штогадовы спіс найлепшых кніг. «У гэтым годзе, нягледзячы на расійскія атакі на друкарні, бібліятэкі і кніжныя склады, ва Украіне пішуць і друкуюць шмат цікавых кніг. Таму наша цяперашняя падборка налічвае 252 кнігі», — паведамляецца на старонцы ПЭНа.

Гэта першая кніга Альгерда Бахарэвіча, што выйшла па-ўкраінску. Раней зяўляліся толькі асобныя публікацыі вершаў і прозы.

Раман Альгерда Бахарэвіча «Дзеці Аліндаркі» ўпершыню выйшаў ў 2014 годзе ў выдавецтве «Галіяфы», у 2015 годзе ён быў выбраны кнігай году ў намінацыі «Проза» ў рамках конкурсу, арганізаванага беларускім ПЭН-цэнтрам, дзе лаўрэатаў выбіралі самі пісьменнікі.

«Героі кнігі «Дзеці Аліндаркі» — беларускамоўныя дзеці, пацыенты загадкавай установы пад назваю Лагер. Як сучасныя Гэнзэь і Грэтэль, яны трапляюць у цёмны лес, дзе іх чакаюць зусім не дзіцячыя прыгоды. Казка, сатыра, антыўтопія — кнігу можна аднесці да кожнага з гэтых жанраў, але яна ўсё роўна застанецца кнігай пра нас, тых, хто жыве тут і цяпер», — паведамляе анатацыя беларускага выдання.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости