Сёння пайшоў з жыцця акцёр і мастацкі кіраўнік Team Theatre ў Варшаве Андрэй Бардухаеў-Арол. Пра гэта паведаміў акцёр Ігар Сігоў.
Андрэй Бардухаеў нарадзіўся ў 1976 годзе. Быў акцёрам Гомельскага маладзёжнага тэатра і Гомельскага абласнога драматычнага тэатра. У 2016-м разам з жонкай Алесяй заснаваў у Гомелі Team Theatre.
Сям‘я акцёра ўдзельнічала ў пратэстах 2020 года і вымушана была пераехаць у Варшаву. Тут яны працягнулі працу ў Team Theatre.
«Доўгі час Андрэй і яго сям’я амаль нікому не распавядалі пра хваробу, спадзеючыся справіцца самастойна і калісьці падзяліцца радаснай навіной пра перамогу над цяжкім дыягназам. На жаль, цуду не адбылося», — піша Ігар Сігоў. Андрэй Бардухаеў-Арол памёр ва ўзросце 49 год.
Сям‘я просіць пра дапамогу: рэсурсы вычарпаліся, а наперадзе значныя фінансавыя выдаткі.
Нумар для пераводу (BLIK): +48796525441
Нумар рахунку: PL 83 1020 1042 0000 8002 0457 5355
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram