Памёр рэжысёр фільма «Мяне завуць Арлекіна» Валерый Рыбараў

Культура
Валерый Рыбараў. Фота: svaboda.org

25 чэрвеня памёр кінарэжысёр і сцэнарыст Валерый Рыбараў. Пра гэта паведаміў Беларускі саюз кінематаграфістаў.

Валерый Рыбараў нарадзіўся 26 чэрвеня 1939 года ў Саратаве, з 1959 года працаваў на кінастудыі «Беларусьфільм».

Этапным фільмам у творчым лёсе кінематаграфіста стаў дакументальны фільм «Танежскія бабы» (1977), прысвечаны лёсам трох жыхарак вёскі і ўнікальнаму абраду сустрэчы вясны ў вёсцы Тонеж Лельчыцкага раёна.

Мастацкія фільмы Валерыя Рыбарава «Жывы зрэз» (1978), «Чужая бацькаўшчына» (1982) і «Сведка» (1985) сталі класікай не толькі беларускага кінематографа, але і пазначылі цэлы кірунак у савецкім кінамастацтве, які назвалі гіперрэалізмам.

Фільм «Мяне завуць Арлекіна» (1988) увайшоў у гісторыю беларускага кіно як самы касавы. Гэта маладзёжная сацыяльна-псіхалагічная драма па п’есе Юрыя Шчакачыхіна «Пастка № 46, рост другі». Аўтары фільма аднымі з першых у савецкім кіно закранулі праблемы моладзі сярэдзіны 1980-х гадоў. За першыя 15 месяцаў дэманстрацыі стужкі ў кінатэатрах СССР яе паглядзела 41,9 млн чалавек.

Развітанне з Валерыем Рыбаравым адбудзецца 27 чэрвеня па адрасе: Мінск, вул. Сямашкі, 8 у 12:45.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости