Паліна Гагарына і штурм Рэйхстага: Караеў расказаў, як будзе адзначацца Дзень Перамогі
Reform.news · 17 апреля 2025, 16:18
https://reform.news/palina-gagaryna-i-shturm-rjejhstaga-karae-raskaza-jak-budze-adznachacca-dzen-peramogi/На святкаванне Дня Перамогі ў Гродна запрошана Z-артыстка Паліна Гагарына. Яна стане хэдлайнерам канцэрта, перадае тэлеграм-канал «Пул 4 Регион».
«Святкаванне пачнецца з традыцыйнага шэсця «Беларусь памятае», — цытуе кіраўніка Гродзенскага аблвыканкама Юрыя Караева «Пул 4 Регион».
Запланаваны і парад ваеннай тэхнікі. У ім прымуць удзел больш за 30 розных машын, каб не сапсаваць асфальт, тэхніка будзе колавай.
Увесь дзень 9 мая на Савецкай плошчы будзе працаваць кінатэатр пад адкрытым небам з бясплатным праглядам. Хэдлайнерам канцэрта стане Паліна Гагарына, спявачка, якая знаходзіцца ў санкцыйным спісе ЕС за падтрымку вайны ва Украіне.
Напярэдадні святкаванняў — 4 мая — на Савецкай плошчы пакажуць рэканструкцыю штурму Рэйхстага. Штурмаваць, праўда, будуць мясцовы Палац культуры тэкстыльшчыкаў. Над ім узвядуць купал і прымацуюць сцяг з сярпом і молатам. Падзея будзе транслявацца анлайн.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
